ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мерапрыемствы бібліятэк, прысвечаныя Году кнігі
Творчыя заняткі “Насельнікі акварыума”

Я толькі морам і жыву

Я толькі морам і жыву
Іншыя навіны

З 27 ліпеня па 20 жніўня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Я толькі морам і жыву”, прысвечаная 195-годдзю з дня нараджэння рускага жывапісца, марыніста, баталіста Івана Канстанцінавіча Айвазоўскага (1817–1900).


“Мора – гэта маё жыццё”, – пісаў мастак. Яго бязмежную далеч і прамяністыя ўсходы, чараўніцтва месяцовых начэй і грозную апантанасць бур ніхто не адлюстроўваў так паэтычна і натхнёна, як вялікі сын армянскага народа – І.К. Айвазоўскі.

Мастак бясконца доўга служыў “любімаму, прывабнаму краю”. Мецэнатствуючы, заснаваў у Феадосіі новую армянскую школу і друкарню, пабудаваў новую і адрамантаваў старую армянскія цэрквы, заснаваў агульнагарадское мастацкае вучылішча і гісторыка-археалагічны музей, узвёў капліцу ў памяць генерала П.С. Катлярэўскага, правёў у горад пітную ваду, садзейнічаў будаўніцтву чыгункі.

Дакументы, якія дэманструюцца на выстаўцы, адлюстроўваюць асноўныя этапы творчага шляху І.К. Айвазоўскага. Як мастак Галоўнага марскога штаба вялікі марыніст быў удзельнікам не толькі мірных і звычайных марскіх экспедыцый, але і баявых дзеянняў: ваяваў ля берагоў Каўказа, нароўні з салдатамі здзейсніў высадку пры Субашы.

Атрымаўшы першы афіцыйны заказ, выканаў віды практычна ўсіх партоў Балтыкі. Гэты перыяд адлюстраваны ў такіх работах, прадстаўленых у экспазіцыі, як “Наварынскі бой”, “Бой каля вострава Хіос”, “Кранштадскі рэйд” і інш.

За чатыры гады знаходжання ў Італіі жывапісец стварыў і паказаў гледачам дзясяткі карцін. Шэраг яго работ – “Неапалітанскі заліў уначы”, “Востраў Капры”, “Бура” і іншыя рэпрадукцыі, прадстаўленыя ў экспазіцыі, – удастоены залатых медалёў Рымскай і Парыжскай акадэмій, а карціна “Хаос” была набыта для музея Ватыкана. Варта адзначыць, што і аўтапартрэт мастака захоўваецца ў галерэі Уфіцы, – гэта высокі гонар для нямногіх выдатных аўтараў.

Найбольш поўна адлюстраваны мастаком феадасійскі перыяд. Карціны гэтай пары “Наваколлі Ялты”, “Месяцовая ноч ля ўзмор’я”, “Усход сонца ў Феадосіі” – сапраўдная песня фарбаў, ода прыгажосці роднай Кімерыі. Паводле волі І.К. Айвазоўскага, яго пахавалі ў Феадосіі ў двары армянскай царквы Святога Саркіса. Апошні шлях мастака быў высланы армянскімі дыванамі, а рускія ваенныя караблі залпамі аддалі свайму песняру развітальныя ўшанаванні.

У цэлым на выстаўцы прадстаўлена каля 80 дакументаў. Сярод іх – перапіска і мемуары мастака, манаграфія М.С. Барсамава пра жывапісца, прыжыццёвае выданне ў гонар пяцідзесяцігадовага юбілею І.К. Айвазоўскага (Санкт-Пецярбург, 1887) і інш. Асновай жа экспазіцыі сталі рэпрадукцыі шматлікіх работ вялікага марыніста.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-16.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам