З 21 мая па 1 ліпеня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Я вам песню спою об одном гитаристе...”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння Юрыя Іосіфавіча Візбара (1934–1984).
З імем Юрыя Візбара, расійскага кінаакцёра, рэжысёра, сцэнарыста, журналіста і барда, цесна звязана зараджэнне і станаўленне аўтарскай песні, якую таксама называюць “самадзейнай” або “бардаўскай".
Матэрыялы, якія склалі экспазіцыю, прадстаўляюць Юрыя Іосіфавіча Візбара як аўтара і выканаўцу. Сярод экспануемых дакументаў – нотныя выданні з найбольш вядомымі творамі аўтара: “Милая моя”, “Россия”, “Когда я вернусь”, “Александра”, “Домбайский вальс”, “Я вас люблю, столица” і інш.
Прадстаўленыя на выстаўцы аўдыёдакументы дазваляюць наведвальнікам праслухаць песні ў выкананні самога Юрыя Візбара, іншых артыстаў і аматараў бардаўскай песні.
Дапаўняюць экспазіцыю зборнікі вершаў і прозы Юрыя Візбара, артыкулы пра яго творчасць з перыядычных выданняў розных гадоў. Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 60 дакументаў.
Кантактны тэлефон: 293-27-52.