ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны кангрэс “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзнагароджана Ганаровай граматай

Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі

Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі
Іншыя Навіны

З 7 па 30 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Яркая постаць літаратуразнаўчай навукі”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага крытыка У. А. Калесніка (1922–1994).


Уладзімір Андрэевіч Калеснік – літаратуразнавец, празаік, педагог, найбуйнейшая фігура на небасхіле беларускай крытыкі і літаратурнай навукі 50–90-х гг. XX ст., лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980) і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1994). Аўтар звыш 10 кніг літаратурна-крытычных нарысаў, дакументальна-мастацкіх аповесцей, палемічных артыкулаў, рэцэнзій, падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ, шматлікіх публікацый. Шырокі іх тэматычны абсяг: фальклор, заходнебеларуская літаратура, беларуская старажытная літаратура, постаці Ф. Скарыны і М. Гусоўскага, Я. Купалы і У. Жылкі, М. Танка і Я. Брыля, сучасная паэзія, творчасць асобных украінскіх, польскіх майстроў слова. У першую чаргу крытык даследаваў літаратуру роднага краю, таму яго называюць настаўнікам паэтаў і гісторыкам літаратуры Берасцейшчыны.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з кнігамі крытыкі У. Калесніка: “Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура” (1959), “Зорны спеў” (1975), “Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі” (1977), “Лёсам пазнанае” (1982), “Тварэнне легенды” (1987), “Усё чалавечае” (1993) і інш.

Выклікаюць цікавасць дакументальна-мастацкія творы “Аповесць пра Таўлая” (1964–1965), “Галын бор” (не скончаны), змешчаныя ў перыядычных выданнях.

У. Калеснік – адзін з аўтараў унікальнай дакументальнай кнігі “Я з вогненнай вёскі…” (1975, з А. Адамовічам і Я. Брылём), якая перакладзена на польскую, англійскую, балгарскую і іншыя мовы. На выстаўцы прадстаўлены некаторыя пераклады гэтай кнігі.

Асоба даследчыка здзіўляе сваім багаццем і шматграннасцю. Ён быў выдатным фатографам, нястомным вандроўнікам, у сваіх падарожжах заўсёды рабіў здымкі, якія выяўлялі яго тонкі густ і майстэрства. У раздзеле выстаўкі “Дыяменты таленту” можна пазнаёміцца з фотаэцюдамі У. Калесніка, якія ўвайшлі ў альбомы “Між тых палёў” (1968), “Свіцязь” (1973) і інш.

Раздзел “Асоба і грані творчай індывідуальнасці” знаёміць з публікацыямі, змешчанымі ў энцыклапедычных выданнях, кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць У.А. Калесніка.

Экспазіцыя налічвае каля 130 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (+375 17) 293 27 16.

Навіны

Віншуем з 70-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алу Яўгенаўну Півавар!

20 Ліп 2024

Дарагая Ала Яўгенаўна, ад калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з юбілейнай датай! Няхай здароўе будзе моцным, дабрабыт – вечным, а поспех – пастаянным! Хай Ваш дом будзе поўным дастатку, шчасця, радасці і смеху, жыццё прыносіць толькі пазітыўныя эмоцыі. А блізкія людзі акружаць Вас любоўю, клопатам і спакоем. Заставайцеся такой жа вясёлай і жыццярадаснай, мудрай, прыгожай і яркай.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Адбыўся Адзіны дзень інфармавання да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва

18 Ліп 2024

18 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “30-годдзе інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь”. Спікерам выступіў намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна Эдуард Кузняцоў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падарожнічайце разам з намі: Смаленск, Талашкіна

18 Ліп 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі горад Смаленск – адзін з самых старажытных расійскіх гарадоў, дзе захаваліся ўнікальныя ўзоры рускага дойлідства XVI–XVII стагоддзяў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Ліп 2024

У зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) у межах рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” чытачоў парадуе новая экспазіцыя “Анатоль Концуб: кераміст ці жывапісец?”, прымеркаваная да 75-годдзя бабруйскага мастака.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Работнікі галоўнай бібліятэкі краіны пабывалі на “Славянскім базары”

17 Ліп 2024

Прафсаюзным камітэтам было прынята рашэнне заахвоціць супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі квіткамі на канцэрт XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, які адбыўся 15 ліпеня ў Летнім амфітэатры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Нацыяльнай бібліятэцы адбыўся семінар “Беларусь – рэспубліка-партызанка”

17 Ліп 2024

16 ліпеня ў бібліятэцы прайшоў семінар “Беларусь – рэспубліка-партызанка”, прысвечаны партызанскаму руху, легендарным партызанам, тым, хто ўсімі сіламі набліжаў Вялікую Перамогу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

15–21 ліпеня 1944 года. 2 тыдні да Вызвалення

16 Ліп 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Штотыдзень са студзеня па ліпень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Легендарны партызанскі камандзір, генерал палескіх лясоў

16 Ліп 2024

Званне Героя Савецкага Саюза аднаму з самых легендарных партызанскіх камандзіраў Васілю Захаравічу Каржу (1899–1967) было прысвоена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 года за “ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з германскім фашызмам і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства ”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам