ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Аргкамітэта па правядзенні мерапрыемстваў да юбілею Максіма Багдановіча
Людзі розныя, людзі роўныя: расы без расізму

За радкамі дакументаў

За радкамі дакументаў
Іншыя навіны

У зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “За радкамі дакументаў”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца, пісьменніка, гісторыка, археографа, архівіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1990) Генадзя Васілевіча Кісялёва (1931–2008).


Нарадзіўся Генадзь Кісялёў 19 сакавіка 1931 года ў г. Каломне Маскоўскай вобласці. За гады сваёй плённай працы ў Расіі, Латвіі і Беларусі вучоны даследаваў жыццё і творчасць К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і інш.

Некалькі дзесяцігоддзяў Генадзь Васілевіч працаваў на ніве пошуку і вяртання імён забытых аўтараў. Так, пасля шматгадовай працы ў айчынных і замежных бібліятэках і архівах ім адшуканы найбольш верагодны аўтар знакамітай паэмы “Тарас на Парнасе”. На думку даследчыка, аўтарам гэтага твора трэба лічыць Кастуся Вераніцына (1834–1904).

Аб ананімных паэмах “Тарас на Парнасе” і “Энеіда навыварат” вучоны напісаў шэраг манаграфій: «Загадка беларускай “Энеіды”» (1971), “Пошукі імя” (1978), “Разыскивается классик...” (1989), “Жылі-былі класікі” (2005).

Выстаўка складаецца з трох раздзелаў.

Першыя два раздзелы – “Плён навуковага пошуку” і “Грунтоўна і ўдумліва” – раскрываюць усю глыбіню і шматграннасць навуковай дзейнасці Г. В. Кісялёва. У іх прадстаўлены кнігі даследчыка і артыкулы з навуковых зборнікаў і перыядычных выданняў.

Трэці раздзел “Слова – багацце” змяшчае матэрыялы пра жыццё і творчасць вучонага і пісьменніка.

На экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў. Выстаўка працуе з 14 сакавіка па 14 красавіка 2011 г.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

             
                 
             

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам