ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Несур'ёзна пра сур'ёзнае
Вялікдзень у Беларусі

Здаровы лад жыцця: міжнародны вопыт і стратэгія Беларусі

Здаровы лад жыцця: міжнародны вопыт і стратэгія Беларусі
Іншыя навіны

З 2 красавіка па 5 мая ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Здаровы лад жыцця: міжнародны вопыт і стратэгія Беларусі”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя.


Гэты Дзень быў заснаваны на першай сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў 1948 годзе і штогод адзначаецца 7 красавіка, пачынаючы з 1950 года. Дата выбрана не выпадкова – 7 красавіка 1948 года ўступіў у сілу Статут Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ).

Сусветны дзень здароўя – гэта глабальная кампанія, накіраваная на прыцягненне ўвагі кожнага жыхара нашай планеты да праблем і аховы здароўя. Ён дае ўнікальную магчымасць завастрыць увагу сусветнай супольнасці на праблемах грамадскай аховы здароўя і пытаннях здароўя людзей і заахвоціць урады, міжнародныя арганізацыі, дзелавыя кругі і грамадзянскае супольніцтва да сумесных намаганняў, аб’яднаных для рашэння гэтых праблем.

Кожны год для Сусветнага дня здароўя выбіраецца тэма, якая адлюстроўвае пэўную глабальную праблему, што стаіць перад аховай здароўя планеты. “Бяспека харчовых прадуктаў” – тэма Сусветнага дня здароўя 2015 года.

Міжурадавай структурай ААН, закліканай каардынаваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і глабальныя дзеянні па барацьбе з хваробамі, з’яўляецца Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ).

Рэспубліка Беларусь, адна з краін – заснавальніц САЗ, актыўна ўдзельнічае ў рабоце гэтай арганізацыі. Мэта супрацоўніцтва нашай дзяржавы з САЗ заключаецца ў тым, каб, выкарыстоўваючы сусветны вопыт, забяспечыць найбольш спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення работы сістэмы аховы здароўя Беларусі. Супрацоўніцтва з САЗ дазваляе не толькі выкарыстаць вопыт гэтай арганізацыі, але і атрымліваць фінансавыя сродкі, а таксама прыцягваць увагу сусветнай супольнасці да найбольш вострых праблем краіны: рэфармавання аховы здароўя і пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС.

У нацыянальнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года вызначана, што “стратэгічнай мэтай у галіне паляпшэння здароўя з’яўляецца стварэнне дзяржаўнага механізму падтрымкі здаровага ладу жыцця, фарміраванне высокага попыту на асабістае здароўе, стварэнне перадумоў для яго задавальнення”. Асноўная задача нашай дзяржавы ў гэтым кірунку – стварэнне ў сваіх грамадзян усвядомленай патрэбнасці ставіцца да свайго здароўя як да каштоўнасці.

Дзяржава робіць усё неабходнае для захавання здароўя сваіх грамадзян. Але цяпер усё больш відавочнай становіцца залежнасць здароўя не толькі ад лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўстановамі аховы здароўя, але перш за ўсё ад самога чалавека, ад яго ўсвядомленага стаўлення да фарміравання, умацавання і захавання свайго здароўя і здароўя членаў сваёй сям’і.

Сусветны дзень здароўя закліканы фарміраваць у людзей правільнае ўяўленне пра здаровае жыццё, пра найвышэйшую каштоўнасць здароўя, пра неабходнасць займацца фізічнымі практыкаваннямі, удзельнічаць у актыўных відах адпачынку, ужываць здаровую ежу, абмяжоўваць спажыванне алкаголю і тытуню і г.д.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў: кнігі, брашуры і перыядычныя выданні на рускай, французскай і англійскай мовах.

  • Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:
  • Міжнародныя рэкамендацыі і стандарты ў галіне аховы здароўя, дзейнасць САЗ.
  • Ахова здароўя грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.
  • Палітыка ў галіне здаровага ладу жыцця і лекаў.
  • Здароўе маці і дзіцяці.
  • Барацьба з інфекцыйнымі хваробамі і ВІЧ/СНІДам.
  • Вада, санітарыя і гігіена.
  • Бяспека харчовых прадуктаў.

Выстаўка будзе карыснай спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі аховы здароўя і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам