ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны дыскуcійны семінар
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Малдова

Жыццё не па хлусні

Жыццё не па хлусні
Іншыя навіны

З 8 снежня 2008 года па 31 студзеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-і паверх, кальцавы калідор) пачне работу выстаўка “Жыццё не па хлусні”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка А.І. Салжаніцына (1918 – 2008).


Чалавек не выбірае час, у які яму жыць. Ён даецца чалавеку, і ў адносінах да часу кожны вызначае і выяўляе сябе як асобу. Не ўсякі можа кінуць выклік часу: устаўшы супраць плыні, цяжка вытрымаць яе націск. Але тыя, хто вытрымаў, кінуў вар’яцкі выклік і быў названы сучаснікамі бунтаром, адкрываюцца перад намі сапраўднымі героямі свайго часу. Геройства іх – у сіле духу і маральнай самаадданасці. У тым, што пражылі яны сваё жыццё не па хлусні. Такім і бачыцца сёння жыццёвы і творчы шлях Аляксандра Ісаевіча Салжаніцына – лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1970 г.) “за маральную сілу, пачэрпнутую ў традыцыі вялікай рускай літаратуры”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прапануе ўвазе наведвальнікаў кніжную выстаўку, прысвечаную памяці вялікага рускага пісьменніка і грамадскага дзеяча. У раздзеле “Прызнанне… Забыццё…Лёс” шырока пададзена літаратурна-мастацкая творчасць А.І. Салжаніцына, у тым ліку і замежныя выданні: “У крузе першым”, “Архіпелаг ГУЛАГ”, “Ракавы корпус”, “Чырвонае кола” і інш. Некаторыя з пададзеных дакументаў унікальныя: яны захаваліся ў адзінкавых экземплярах. Напрыклад, нумар часопіса “Новы мір” (1962, № 11), дзе ўпершыню была надрукавана аповесць “Адзін дзень Івана Дзянісавіча”, што прынесла пісьменніку сусветную славу, а таксама першае выданне гэтай аповесці, створанае маскоўскім “Савецкім пісьменнікам” ў 1963 г., якое ў свой час старанна забіралася з бібліятэчных фондаў.

Дадзены раздзел экспазіцыі ўключае некалькі тамоў са Збору твораў А.І. Салжаніцына ў 30-і тамах, які рыхтаваўся да друку пры ўдзеле аўтара. Таксама прадстаўленыя кнігі з серыі “Літаратурная прэмія Аляксандра Салжаніцына” (заснаваная ў 2004 годзе); кнігі з серыі “Даследаванні найноўшай рускай гісторыі”, створаныя на дакументальнай аснове і выдадзеныя пад агульнай рэдакцыяй А.І. Салжаніцына; выданні “Усерасійскай мемуарнай бібліятэкі”, заснаванай пісьменнікам.

У раздзеле “Асоба. Творчасць.Час” сабраны палемічныя эсэ, літаратурна-крытычныя нарысы і даследаванні жыцця і творчасці А.І. Салжаніцына. Прадстаўлены бібліяграфічны паказальнік, падрыхтаваны расійскай Нацыянальнай бібліятэкай, у якім сабраны матэрыялы, што характарызуюць 40 гадоў творчай біяграфіі пісьменніка.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам