ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Музейныя заняткі “Зімовыя птушкі”
Па адрасе невядомай сядзібы

“Жыве паміж намі дудар наш…”

“Жыве паміж намі дудар наш…”
Іншыя навіны

З 31 студзеня ў бібліятэцы працуе выстава “Жыве паміж намі дудар наш…”, прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга, паэта, публіцыста, асветніка, перакладчыка, літаратурнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884).

Імя выбітнага ўраджэнца Беларусі, які першы глыбока зразумеў, што беларуская літаратура можа ўзнікнуць толькі на глебе духоўнага жыцця роднага народа, вядомае не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі.

На выставе прадстаўлена каля 70 дакументаў, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну В. Дуніна-Марцінкевіча. Паказаны зборы твораў, публіцыстыка і лісты, літаратурна-біяграфічныя партрэты. Наведвальнікі ўбачаць выданні яго твораў 1855–1865-х гг. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Першы раздзел экспазіцыі асвятляе асноўныя этапы дзейнасці класіка беларускай літаратуры праз выданні, якія распавядаюць аб яго творчай спадчыне ў нацыянальным і еўрапейскім кантэкстах. Тут прадстаўлены работы вядомых літаратурных крытыкаў, такіх як М. Гарэцкі, І. Навуменка, Г. Кісялёў, А. Мальдзіс, А. Лойка, В. Рагойша і інш.

Асноўнымі экспанатамі на выставе з’яўляюцца арыгінальныя і рэпрынтныя прыжыццёвыя выданні вядомага беларускага пісьменніка, творы на польскай мове, выдадзеныя ў Мінску і Вільні ў 1857 і 1861 гг.

7-V_D-Marcinkievich.jpg

У экспазіцыі прадстаўлены сапраўдны рарытэт – паэма “Гапон” (Мінск, 1855) – першы твор В. Дуніна-Марцінкевіча, створаны цалкам на беларускай мове.

У ліку адметнасцей выстаўкі – арыгінальнае выданне вершаванага гістарычнага апавядання “Люцынка, або Шведы на Літве” (1861), дзе апаэтызаваны мужнасць і гераізм продкаў сучасных беларусаў. Гэта апошні твор пісьменніка, выдадзены пры яго жыцці.

Таксама сярод цікавых экспанатаў – пераклад паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, зроблены В. Дунінам-Марцінкевічам. Экспануецца рэпрынтнае выданне экзэмпляра 1859 г. і арыгінальнае 1908 г.

Выстава дазваляе бліжэй пазнаёміцца з творчасцю класіка беларускай літаратуры, атрымаць паўнавартаснае ўяўленне аб унёску В. Дуніна-Марцінкевіча ў развіццё беларускай літаратуры і беларускага тэатра.


Экспазіцыя размешчана ў кальцавой галерэі 2-га паверха да 12 сакавіка 2023 г.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1".

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам