ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Моцная ААН дзеля лепшага свету
Адкрыццё фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”

Авангард – кнізе

Авангард – кнізе
Іншыя навіны

12 кастрычніка ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Авангард – кнізе”.


Праект задуманы як цыкл невялікіх выставак графікі мастакоў-наватараў. Першая выстаўка праекта “Іван Клюн, Пётр Львоў і Ніна Хлебнікава” складаецца з 17 акварэляў і малюнкаў, самы ранні з якіх датаваны 1909 годам, а апошні – 1936-м.

Рэалізаваць праект Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі дапамагае знаўца авангарду і калекцыянер Леанід Закс, продкі якога выйшлі з беларускага Палесся. Сямейная калекцыя Заксаў знаходзіцца ў Швейцарыі і сёння актыўна прэзентуецца ў мастацкіх і навуковых кругах Еўропы і Расіі.

Адкрыла выстаўку намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел калекцыянер Леанід Закс, намеснік дырэктара ДУ “Музей гісторыі горада Мінска” Пётр Хацько, загадчыца сектара захоўвання і абслугоўвання экспазіцыйных матэрыялаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, куратар праекта Ларыса Міхневіч.

Выстаўка будзе размешчана ў музеі кнігі па 20 снежня 2010 г.

 

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам