ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Праект MOVABOX прадставіў кнігу Андруся Горвата ў Купалаўскім тэатры
Прэзентацыя першага тома Збору твораў М. Улашчыка

Хто на мора, хто на дачу, а мастак – на пленэр

Хто на мора, хто на дачу, а мастак – на пленэр
Іншыя навіны

23 сакавіка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрылася выстаўка “Пленэр-2016”, дзе прадстаўлена звыш 50 лепшых работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.


Выкананыя ў розных тэхніках і манерах карціны перадаюць эмоцыі і ўражанні, атрыманыя юнакамі і дзяўчатамі падчас творчых вандраванняў па гарадах Беларусі і замежжы – Нясвіжы, Брэсце, Полацку, Санкт-Пецярбургу, Татрах і інш.

У чэрвені 2016 года маладыя мастакі прынялі ўдзел у Трэцім міжнародным студэнцкім пленэры “На радзіме І.М. Крамскога”, які праходзіў у горадзе Варонежы. А ў жніўні адбыўся міжнародны культурна-сацыяльны праект “Летняя творчая школа для адораных дзяцей і моладзі” ў Астрахані. Навучэнцы МДМК імя А.К. Глебава сталі першымі прадстаўнікамі Беларусі, якія прынялі ўдзел у гэтым праекце.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава нагадала ўсім прысутным, што роўна дзесяць гадоў таму ў новым будынку бібліятэкі адкрывалася экспазіцыя да 60-гадовага юбілею каледжа. Затым былі і іншыя выстаўкі работ навучэнцаў, кожная з якіх стала сапраўдным падарункам для нашых наведвальнікаў і гасцей.

Павіншаваць студэнтаў з гэтай значнай падзеяй у іх творчым жыцці прыйшоў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца. “З цягам часу, калі вы пасталееце і станеце мастакамі-прафесіяналамі, успаміны пра пленэры будуць натхняць і зараджаць вас новымі творчымі сіламі”, – падзяліўся дасведчаны мастак з моладдзю.

“Выстаўка пленэрная – найбольш эмацыянальная, выйгрышная і праўдзівая”, – адзначыў дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Аляксандр Шантаровіч. Ён уручыў граматы выкладчыкам, якія ўдзельнічалі ў пленэрах мінулага года, і расказаў пра планы на год бягучы. А іх наперадзе шмат!

“Сёлета каледжу спаўняецца 70 гадоў, а гэта значыць, нас чакае шмат юбілейных мастацкіх праектаў, часткай якіх з’яўляецца і сённяшняе мерапрыемства”, – адзначыў дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” Павел Сапацько.

Выязныя пленэры складаюць агульную арт-прастору, якая аб’ядноўвае мастакоў усяго свету. У чарговы раз пераконваемся – мастацтва аб’ядноўвае!

Работы маладых мастакоў будуць радаваць наведвальнікаў “Панарамы” да 23 красавіка 2017 года.

З 24 сакавіка 2017 года ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Удакладняйце інфармацыю па тэлефонах: (8 017) 293 28 23, 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам