ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прадзед сучасных фатографаў Ян Булгак
Тэставы доступ да часопісаў Emerald

Колкая праца, але рукі залатыя!

Колкая праца, але рукі залатыя!
Іншыя навіны

Пяшчотная і яркая, буйная і мініяцюрная – у выставачным праекце “Сузор’е вобразаў” прадстаўлена вышыўка таленавітых майстрых клуба “Сузор’е” пры Беларускім саюзе жанчын.

Ва ўмелых руках іголка і сотні рознакаляровых нітак стварылі маляўнічыя пейзажы, майстэрскія партрэты і нават творы па карцінах вядомых мастакоў.

Сімвалічна выстаўка разгарнулася ў самай верхняй выставачнай зале бібліятэкі – галерэі “Панарама” на вышыні каля 70 метраў! Менавіта там на радасць публіцы загарэліся сузор’і вобразаў.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел першы намеснік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, член Беларускага саюза жанчын Алена Далгаполава, старшыня Беларускага саюза жанчын Першамайскага раёна Таісія Пужэвіч, кіраўнік клуба “Сузор’е” Наталля Сак, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Беларускага саюза жанчын Валянціна Паліканіна.

Арганізатарамі праекта выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі саюз жанчын.

Клуб вышывальшчыц “Сузор’е” існуе на працягу 12 гадоў, і з гадамі прафесіяналізм майстрых толькі расце разам з жаданнем упрыгожваць свет сваімі маляўнічымі працамі, дзе ў кожны шывок ўкладзена часціца душы.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

14 Лют 2020

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра

14 Лют 2020

12 лютага ў ГУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска” адбыўся круглы стол “Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк: да 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы ВЧЗ у лічбавай трансфармацыі адукацыі

14 Лют 2020

13 лютага рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены на VII Адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Дарожная карта лічбавай трансфармацыі адукацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111