11 ліпеня ў галерэі “Панарама” ладзілася адкрыццё выстаўкі літоўскага фотамастака Альгімантаса Александравічуса “Розныя эпохі – адзіныя карані”.
Фотамастак Альгімантас Александравічус, паглыбляючыся ў мінулае Вялікага Княства Літоўскага, і ў Літве, і ў Беларусі, і на Украіне знаходзячы водбліскі велічы дзяржавы ад Балтыйскага да Чорнага мора, не мог не заўважыць і не зафіксаваць у фатаграфіях сляды, пакінутыя пры жыцці паэтамі Адамам Міцкевічам (1798–1855) і Чэславам Мілашам (1911–2004), якія лічылі сябе апошнімі грамадзянамі гэтай дзяржавы і працягвалі шляхецкія і грамадзянскія традыцыі ВКЛ.
З прывітальным словам на адкрыцці выстаўкі выступілі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус, аўтар работ, фотамастак Альгімантас Александравічус.
Альгімантас Александравічус з ўласцівай яму вынаходлівасцю яднае ў фатаграфіі пакінутыя паэтамі на іх жыццёвым шляху знакі з рэаліямі сённяшніх дзён.
З 12 ліпеня ўваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by