ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Музыканты-аматары запрашаюць
Святкуем дзень нараджэння Аркадзя Куляшова сумесна з бібліятэкай!

“Самы галоўны велікан”: фінісаж

“Самы галоўны велікан”: фінісаж
Іншыя навіны

6 лютага ў бібліятэцы адбыўся фінісаж выставы ілюстрацый да твораў Сяргея Міхалкова “Самы галоўны велікан”.

Выстава прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова – пісьменніка, драматурга, публіцыста, байкапісца, сцэнарыста, а таксама буйнога грамадскага дзеяча, аўтара тэксту Дзяржаўнага гімна Расійскай Федэрацыі.

Тут прадстаўлены адны з лепшых ілюстрацый да твораў Сяргея Міхалкова. У экспазіцыю ўвайшлі працы такіх вядомых савецкіх мастакоў, як Сяргей Алімаў, Эрык Булатаў, Міхаіл Скобелеў, Віктар Чыжыкаў, Фёдар Лемкуль, Ювеналій Каровін і інш.


На ўрачыстым закрыцці выставы выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Макушын, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Алена Стэльмах, мастак, член Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Еўразійская мастацкая супольнасць” Ліліяна Каўхута.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам