ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Цудоўны свет любоўю мацярынскай
Запрашаем на мерапрыемствы Тыдня бацькоўскай любві

У бібліятэцы адкрылася фотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны”

У бібліятэцы адкрылася фотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны”
Іншыя навіны

17 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы “Жанчыны герояў Браншчыны” ў рамках патрыятычнага праекта “Жонка героя”.

У экспазіцыі прадстаўлены 38 фотаздымкаў моцных жанчын, у кожнай – свая ўнікальная гісторыя. Здымкі суправаджаюцца думкамі, якімі падзяліліся гераіні праекта. Гэта фразы з лістоў мужам і сынам. Пранікнёныя радкі пра сілу духу, волі, шчырай любві.

Фотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны” – гэта яшчэ адзін крок да захавання памяці пра подзвіг жанчын-герояў і важны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, старшыня сацыяльна-культурнага грамадскага аб’яднання “Русь маладая” Сяргей Лушч, часова выконваючы абавязкі намесніка губернатара Бранскай вобласці Віталь Свінцоў, кіраўнік Камітэта сем’яў воінаў Айчыны г. Бранска Марына Седнева.

Патрыятычны фотапраект “Жонка героя” актуальны для Беларусі і важны для падтрымкі жанчын, чые блізкія служаць Радзіме, а таксама для фарміравання і ўмацавання грамадзянскіх інстытутаў, правільных жыццёвых арыенціраў у сем’ях і грамадстве.

Арганізатарам мерапрыемства выступілі сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне “Русь маладая” сумесна з Камітэтам сем’яў воінаў Айчыны г. Бранска пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Экспазіцыя даступна да 23 кастрычніка 2023 г. у галерэі “Мабільная” (3-ці паверх).
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам