ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Семінар “Публічныя бібліятэкі Гомельскай вобласці ў 2023 годзе: вынікі, дасягненні, перспектывы”
Міжнародная выстава-форум “Чытаючы горад”

У Нацыянальнай бібліятэцы разгарнулася “Палітра вясны”!

У Нацыянальнай бібліятэцы разгарнулася “Палітра вясны”!
Іншыя навіны

5 сакавіка ў бібліятэцы адкрылася экспазіцыя “Палітра вясны” – традыцыйная выстаўка-віншаванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прымеркаваная да Дня жанчын і прызначаная нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды.

У экспазіцыі – колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прапанаваны букеты, кветкавыя кампазіцыі, жаночыя вобразы, вясновая абстракцыя, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза мастакоў, Еўразійскай мастацкай садружнасці, арт-студыі “Аквавір”, лаўрэатамі конкурсаў, уладальнікамі ўзнагарод, выкладчыкамі, сталымі аўтарамі, удзельнікамі першых вясновых выставак бібліятэкі “Кветкавы рай” і юнымі мастакамі.

2-Palitra_viasny_24.jpg

Уносяць яркія колеры і водар вясновай квецені ў паўсядзённасць наведвальнікаў галерэі вытанчаныя, далікатныя акварэльныя букеты Віктара Данілава, Таццяны Матусевіч, Вольгі Караль-Закрэўскай і Ірыны Дансковай. Кампазіцыя святочных васьмёрак Наталлі Наўроцкай і вясёлыя сакавіцкія каты Лізаветы Пастушэнка надаюць разнастайнасці адценням вясновага цвіцення. Тонкія жаночыя вобразы, выкананыя ў манатыпіі Марынай Эрэнбург, у жывапісе Юліяй Невейка, Аляксандрай Пармон, Ірынай Ясюкайць-Дударавай і Марынай Канавалавай, поўняцца надзеяй, прадчуваннем, зачараваннем і пяшчотай. Яркі, зіхатлівы, дэкаратыўны букет Валянціны Іваньковай, сакавітае дыханне вясны Наталлі Ліньковай, цішыня і спакой цёплага дня ў работах Таццяны Царовай, Кацярыны Вішнеўскай, Наталлі Камінскай паказваюць вясну, што квітнее з кожным днём усё больш упэўнена. Вясновыя класічныя нацюрморты Марыны Трыполькай, Сяргея Цігарава, шыкоўныя кветкавыя кампазіцыі Кацярыны Паплаўскай, Наталлі Шапавалавай дораць феерверк эмоцый і мора надзей. Не пакінуць абыякавым самага патрабавальнага каларыста застылыя ў жывапісе вясновыя шэдэўры Юліі Мацуры, Сафіі Піскун, Наталлі Гедрановіч і Ірыны Гаспадарскай. Дзівосныя і чароўныя імгненні вясны, заўважаныя і захаваныя Алай Кейге, Уладзімірам Даўгяла, Георгіем Міхейчыкам і Наталляй Марчанка.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, старшыня секцыі Беларускага саюза мастакоў “Верасень”, арт-крытык Марына Эрэнбург, член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, рэгіянальнай грамадскай арганізацыі “Творчая садружнасць «Еўразійскі мастацкі саюз»” (Масква) Віктар Данілаў, кіраўнік інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра “Рускі музей: віртуальны філіял”, спецыяліст па культуры Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнік арт-студыі “Сонца” Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску Ала Кейге.

3-Palitra_viasny_24.jpg

Пяшчотныя і гарманічныя, ззяючыя і сакавітыя, адметныя і надзвычайныя букеты гіпнатызуюць, уражваюць, радуюць. Цюльпаны, бэз, півоні, касачы, фіялкі, язмін, квітнеючыя вішні і яблыні, дачныя букеты даюць магчымасць захапіцца хуткім абуджэннем прыроды ў інтэрпрэтацыі чулых і таленавітых мастакоў. Свежы ветрык, зеляніна, сонечнае святло напаўняюць энергіяй і натхненнем.

Маляўнічая палітра вясны ўвасабляе красаванне, віншуе наведвальніц галерэі, жадае шчасця і прыгажосці.


Выстаўка будзе працаваць да 15 красавіка 2024 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам