ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
У Мінску прайшлі XIX Рэспубліканскія Свята-Еўфрасінеўскія педагагічныя чытанні
12 лістапада – 100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

Запрашаем на выставу “Шрыфт: litera in primo” (+ відэа)

Запрашаем на выставу “Шрыфт: litera in primo” (+ відэа)
Іншыя навіны

29 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі з нагоды 75-гадовага юбілею Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрылася выстаўка “Шрыфт: litera in primo”.

На мерапрыемстве выступілі намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша, дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Усевалад Свентахоўскі, студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Кацярына Прэдко і Анастасія Самсонава.

У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў акадэміі мастацтваў і яе выкладчыкаў. Графічныя лісты – вынік практык, эксперыментаў па рэканструкцыі і стварэнні новых шрыфтавых напісанняў на падставе ўзораў і прыкладаў вокладак кніг – ад Францыска Скарыны да беларускіх друкаваных выданняў 1918–1939 гг.

Аўтары абыгрываюць гістарычныя формы шрыфтоў пры захаванні характэрных асаблівасцей першаснага выдання, распрацоўваюць знакі, якія адсутнічаюць у тытульных і тэкставых арыгіналах, перадаюць дэкаратыўнасць, мастацкасць, творчы вопыт аўтараў-афарміцеляў. Лічбавыя і рукапісныя кампазіцыі напісанняў, прадстаўленыя ў экспазіцыі, нясуць годны ўклад у беларускую кніжную шрыфтавую культуру.

Натхнілі мастакоў на захапляльныя віражы ў напісаннях выданні з фонда Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Падчас урачыстага адкрыцця можна было ўбачыць першасныя шрыфтавыя кампазіцыі.

Спалучэнне літар, перш за ўсё, прызвана даносіць інфармацыю. Сэнсавая, мастацкая, сімвалічная роля буквіцы (ініцыяла, першай літары главы) добра вядома даследчакам і аматарам. Шрыфт таксама можа стаць паведамленнем, успамінам, інфармацыяй і, больш за тое, – творам мастацтва.


Выстаўка будзе доўжыцца да 20 сакавіка 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37293 28 33.
E-mail: pr@nlb.by

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1" пра выставу.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей с грамадкасцю.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам