ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Марафон майстар-класаў
21:00. “Бібліяноч” у самым разгары!

23.00. Зорная “Бібліяноч-2017”

23.00. Зорная “Бібліяноч-2017”
Іншыя Навіны

Дзіўная справа – інтэрнэт адваяваў наш час, але не заваяваў нашы сэрцы. “Бібліяноч-2017” стала гэтаму лепшым пацвярджэннем!


21 красавіка з сёмай да адзінаццатай жыхары і госці сталіцы сабраліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, каб далучыцца да штогадовай міжнароднай акцыі ў падтрымку чытання і пераканацца – час культуры заўсёды актуальны! Кнігам, музыцы, танцам, гульням, жывым зносінам і радасным эмоцыям – быць! Быць заўсёды!

Вечар выдаўся насычаным і разнастайным, але ўсё самае рамантычнае і незвычайнае пачалося з надыходам цемры.

На “Начной панараме” падчас навукова-пазнавальнай лекцыі госці зрабілі “Падарожжа ў Сусвеце”, дакрануліся да паэзіі на чытаннях лірыкі “Есть только миг…”, нацешыліся сольным выступленнем Івана Нігруца і музыкай струннага трыа Мінскага палаца дзяцей і моладзі “Пад шчаслівай зоркай”.

Бліжэй да адзінаццатай прайшло тэатралізаванае закрыццё “Бібліяночы” з яркім неонавым шоу і ўдзелам ролераў і групы “Правакацыя”.

Партыі сыграны, песні праспяваны, святло згасла... свята адбылося. Дзякуй усім, хто ствараў гэты вечар – арганізатарам, удзельнікам, гасцям!

Спадзяёмся, у наступным годзе для ўсіх нас надыдзе чарговая цудоўная “Бібліяноч”. Да новых сустрэч! Дабранач!

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам