ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дастаеўскія: карані роду
Беларусь – наш агульны дом

Адкрыта рэгістрацыя на ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Адкрыта рэгістрацыя на ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая стала галоўнай пляцоўкай краіны для абмеркавання вынікаў навуковых даследаванняў і дасягненняў па пытаннях кніжнай культуры.

Тэматычнае поле канферэнцыі вылучаецца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсавання яе феномена ў сусветным кантэксце. Шырока сфармуляваная праблематыка, безумоўна, выкліча цікавасць у шматлікіх айчынных і замежных навукоўцаў і практыкаў.

Штогадовыя Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні спрыяюць наладжванню навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даюць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, садзейнічаюць выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем, а галоўнае – натхняюць удзельнікаў на ўвасабленне новых ідэй і праектаў.

Сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб канферэнцыі можна на сайце ХVІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў.

Зарэгістравацца

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам