ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэставы доступ да ЭБС “БиблиоРоссика”
Адкрыццё Залы беларускай дыяспары

Адкрыццё кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”

Адкрыццё кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё III Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”.


Адкрыў кангрэс дырэктар бібліятэкі Раман Матульскі. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Наталля Кучынская, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўген Каваленка, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін.

У рамках адкрыцця адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў I Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”, заснавальнікам якога з’яўляецца Беларускі экзархат.

На пленарным пасяджэнні ўзнімаліся пытанні развіцця публічных бібліятэк у гістарычным ракурсе, разглядаліся асноўныя вектары дзяржаўнай палітыкі ў галіне бібліятэчнай справы ў кантэксце рэалізацыі дзяржаўных праграм, аналізавалася роля бібліятэк у падтрымцы і развіцці чытання, прапаноўваліся шляхі развіцця бібліятэк у сучасную эпоху.

Пачала сваю работу выставачная пляцоўка, на якой удзельнікі кангрэса могуць пазнаёміцца з тэхнічнымі і тэхналагічнымі інавацыямі, інфармацыйнымі прадуктамі і паслугамі, набыць выдавецкую і сувенірную прадукцыю.Пасля пленарнага пасяджэння работа кангрэса прайшла ў фармаце секцыйных пасяджэнняў, семінараў і круглых сталоў, частка якіх прадоўжыць сваю работу заўтра.

Першы дзень мерапрыемства завяршыўся экскурсійнай праграмай па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Сайт кангрэса

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам