ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Удзел бібліятэкі ў “ТІБО-2015”
Дзіцячы пакой запрашае на майстар-клас

Адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

16 красавіка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Беларусі XI – пачатку XX ст.”


Кнігазнаўчыя чытанні праводзяцца з 1998 года і сталі адным з найважнейшых мерапрыемстваў, якое аб’ядноўвае даследчыкаў і спецыялістаў розных краін, чыя навуковая дзейнасць звязана з кнігамі.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Сцяпанавіч Матульскі, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васілій Мечыслававіч Чэрнік, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Уладзіміравіч Луцкі, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Міхаіл Рыгоравіч Баразна.

На канферэнцыі сабраліся вучоныя з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі, якія на працягу двух дзён будуць абмяркоўваць вынікі найнавейшых даследаванняў па гісторыі беларускага рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны XI – першай паловы ХХ ст.

Тэлефоны для даведак: (8017) 293 27 81, 293 27 56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам