ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя серыі кніг “Сем цудаў Беларусі”
VII Гарадзенскія чытанні

Адкрыццё выстаўкі ілюстрацый, прысвечанай Максіму Танку

Адкрыццё выстаўкі ілюстрацый, прысвечанай Максіму Танку
Іншыя навіны

13 верасня а 16-й гадзіне ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі ілюстрацый, прысвечанай класіку нацыянальнай літаратуры, самабытнаму мастаку слова – Максіму Танку.


Выстаўка ўваходзіць у шэраг мерапрыемстваў мультыпраекта “Бібліятэка”, прысвечанага 90-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя паэта, праводзіцца ў межах Года кнігі і накіравана на папулярызацыю беларускай кнігі і беларускага мастацтва.

На выстаўцы будуць прадстаўлены каля 60 графічных работ такіх вядомых беларускіх мастакоў, як Ю. Зайцаў, В. Славук, У. Басалыга, М. Басалыга, М. Рыжы, І. Раманоўскі, Н. Паплаўская, А. Лось і інш.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 02; (8 017) 293 27 61; (8 017) 293 27 64; (8 017) 293 27 67.

E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам