ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Апублікаваны праект праграмы кангрэса
Пацеркі для мамы

Адкрыццё выстаўкі “Разумны метал”

Адкрыццё выстаўкі “Разумны метал”
Іншыя навіны

22 кастрычніка а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай мастацкай выстаўкі “Разумны метал”.


У аснове канцэпцыі экспазіцыі ляжыць новы погляд на метал з пункта гледжання розных відаў мастацтва: у выстаўцы бяруць удзел не толькі прафесійныя мастакі-“металісты”, але і мастакі-жывапісцы, скульптары-станкавісты, дызайнеры, мастакі тэкстылю.

Экспазіцыя ўключае работы вядомых мастакоў і ўчарашніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прадстаўляючы ўвазе гледача ўсё напрамкі дэкаратыўнага металу і станковай скульптуры.

Выстаўка будзе даступная ўвазе наведвальнікаў у галерэях “Ракурс” і “Лабірынт” да 24 лістапада 2014 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам