ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У дапамогу выкладчыкам мастацкіх дысцыплін
Праз бібліятэкі – да будучыні

Адкрыты доступ да ведаў – падтрымка ўстойлівага прагрэсу

Адкрыты доступ да ведаў –  падтрымка ўстойлівага прагрэсу
Іншыя навіны

З 10 па 16 жніўня 2010 г. у г. Гетэборг (Швецыя) адбыўся Міжнародны бібліятэчны і інфармацыйны кангрэс і 76-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА “Адкрыты доступ да ведаў – падтрымка ўстойлівага прагрэсу”.


Міжнародная федэрацыя бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (ІФЛА) была створана ў 1927 г. Гэта найбольш аўтарытэтная і прадстаўнічая няўрадавая міжнародная арганізацыя ў галіне бібліятэчнай справы. Яе членамі з’яўляюцца бібліятэчныя асацыяцыі, бібліятэкі, архівы, інфармацыйныя службы і іншыя бібліятэчна-інфармацыйныя ўстановы. Цяпер у яе радах налічваецца 1 650 калектыўных членаў з 145 краін свету.

У рабоце 76-й Генеральнай канферэнцыі і Савеце ІФЛА бралі ўдзел больш за 3 300 прадстаўнікоў бібліятэчна-інфармацыйных устаноў з прыкладна 128 краін. Найбольш шматлікія дэлегацыі былі з Швецыі – 416, Кітая – 200 і ЗША – 124. У працы канферэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі бібліятэк і інфармацыйных службаў з краін СНД, у т. л. Расіі (70 чал., РДБ – 7 чал., РНБ – 8 чал., МК – 2 чал.), Казахстана (11 чал.), Малдовы (4 чал.), Украіна (3 чал.), а таксама прадстаўнікі бібліятэк краін-суседзяў: Эстоніі (13 чал.), Латвіі (6 чал.), Літвы (10 чал.), Польшчы (12 чал.).

Рэспубліка Беларусь на канферэнцыі была прадстаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі (НББ) у асобе яе дырэктара Р.С. Матульскага і загадчыка аддзела міжнародных сувязей Р.М. Букач.

У рамках канферэнцыі прайшло каля 160 пленарных, секцыйных пасяджэнняў і іншых мерапрыемстваў, на якіх абмяркоўваліся актуальныя праблемы бібліятэчнай справы.

На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі да яе ўдзельнікаў з прывітаннем звярнуўся Ян Эліясан, дыпламат, былы міністр замежных спраў, старшыня шасцідзесятай сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які на сённяшні дзень з’яўляецца спецыяльным пасланнікам генеральнага сакратара ААН у Дарфуры, Судане, а таксама Агнета Олсан – старшыня нацыянальнага камітэта ИФЛА-2010.

Прэзідэнт ІФЛА Эллен Тайс у сваім дакладзе дала характарыстыку сучаснага стану і тэндэнцый развіцця бібліятэчнай справы ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу і глабальнай інфарматызацыі. Безумоўным упрыгожваннем цырымоніі ўрачыстага адкрыцця канферэнцыі ІФЛА, якое падкрэсліла краіну яе правядзення, стала выступленне сусветна вядомага ансамбля “АББА”.

На пленарных і секцыйных пасяджэннях канферэнцыі ІФЛА асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню:

  • асаблівасцей развіцця бібліятэк у інфармацыйным грамадстве;
  • заканадаўства ў галіне аўтарскага права і інтэлектуальнай уласнасці;
  • фарміравання электронных бібліятэк (ЭБ).

Р.С. Матульскі, як прэзідэнт НП “Бібліятэчная асамблея Еўразіі” (БАЕ), правёў нараду прадстаўнікоў бібліятэк і органаў дзяржаўнага і грамадскага кіравання краін СНД, дзе абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў.

Р.С. Мотульскі ўзяў удзел у штогадовым пасяджэнні Канферэнцыі дырэктараў нацыянальных бібліятэк (СDNL). На пасяджэнні былі заслуханы даклады:

  • аб дзейнасці секцыі нацыянальных бібліятэк ІФЛА;
  • даклад Інстытута даследаванняў Цэнтральнай Амерыкі “Нацыянальныя бібліятэкі свету”.

Таксама адбылася прэзентацыя іспанамоўнай ЭБ “Iberoamericano”.

Сёлета на пасяджэнні CDNL асноўная ўвага была нададзена заканадаўству ў галіне абавязковага экзэмпляра электронных дакументаў, аўтарскаму праву і ролі нацыянальных бібліятэк у прапагандзе пісьменнасці. Адобрана неабходнасць выпрацоўкі мінімальных патрабаванняў да нацыянальнага заканадаўства ў галіне абавязковага экзэмпляра электронных дакументаў на міжнародным узроўні.

Дэлегацыя НББ наведала выстаўку інфармацыйных прадуктаў і тэхнічных сродкаў, дзе былі шырока прадстаўлены новыя распрацоўкі ў галіне сканавання дакументаў і стварэння электронных бібліятэк і інш.

Падчас перамоў з кіраўніцтвам міжнароднага інфармацыйнага кансорцыума EIFL (еIFL.net.) абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння па асноўных напрамках дзейнасці – аўтарскім праве, адкрытым доступе і г.д. Асобная ўвага была нададзена тэхналагічным, арганізацыйным, прававым і эканамічным аспектам забеспячэння доступу НББ і іншых бібліятэк краіны да найбуйнейшыых міжнародных баз даных у аддаленым рэжыме. Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў Беларусі ў 2011 г. на базе НББ штогадовай канферэнцыі EIFL (еIFL.net.).

Даведка: OCLC (Online Computer Library Center) – некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1967 г. На сённяшні дзень членамі арганізацыі з’яўляюцца амаль 27 000 бібліятэк, музеяў і архіваў у 171 краіне. Мэты арганізацыі: сумесная праца над паляпшэннем доступу да інфармацыі, якая захоўваецца ў бібліятэках па ўсім свеце, скарачэнне выдаткаў бібліятэк, стварэнне тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі камп’ютарных сетак бібліятэк, стымуляванне развіцця карыстання бібліятэчнымі паслугамі, распаўсюджванне інфармацыі аб саміх бібліятэках і бібліятэчнай справе.

Праведзены сустрэчы з дырэктарамі шэрага нацыянальных бібліятэк і асацыяцый. Абмеркаваны даты візіту ў НББ у 2010 г.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам