У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да 5 рэцэнзуемых часопісаў кампаніі CIG Media Group (Cancer Information Group).
У адкрытым доступе знаходзяцца наступныя выданні кампаніі CIG Media Group:
- Clinical Breast Cancer (Клініка раку малочнай залозы);
- Clinical Lung Cancer (Клініка раку лёгкіх);
- Clinical Lymphoma, Myeloma & Leukemia (Клініка лімфомы, міеломы і лейкеміі);
- Clinical Colorectal Cancer (Клініка каларэктальнага раку);
- Clinical Ovarian Cancer & Other Gynecologic Malignancies (Клініка раку яечнікаў і іншых злаякасных гінекалагічных новаўтварэнняў).
На працягу больш як 10 гадоў CIG Media Group з’яўляецца вядучым медыцынскім выдаўцом, які спецыялізуецца на публікацыі рэцэнзуемых часопісаў па анкалогіі і гематалогіі і перыядычных выданняў для анколагаў і гематолагаў, якія практыкуюць. Часопісы CIG забяспечваюць высокую якасць інфармацыі, прысвечанай ракавым захворванням, раздзеленай па канкрэтных тэмах, якія тычацца анколагаў і іх пацыентаў. У часопісах CIG таксама публікуюцца матэрыялы канферэнцый, якія праходзяць па ўсім свеце па праблемах анкалогіі і гематалогіі.
Часопісы CIG Media Group уяўляюць сабой карысны рэсурс для анколагаў і гематолагаў, урачоў, якія практыкуюць, медыцынскіх работнікаў, вучоных і студэнтаў-медыкаў усяго свету.
Тэставы доступ адкрыты па 31 снежня 2010 г.