ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каралева вясна
Колератэрапія: практычныя парады

Акцыя “Погляд аўтара. Праз лінію часу”

Акцыя “Погляд аўтара. Праз лінію часу”
Іншыя навіны

22 красавіка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму дню кніг і аўтарскага права, у Нацыянальнай бібліятэцы адбылася культурна-асветніцкая акцыя “Погляд аўтара. Праз лінію часу”.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ЮНЕСКА, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі навуковай грамадскасці.

У рамках акцыі адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання дагавораў аб перадачы аўтарамі праў на прадстаўленне іх твораў у базе даных “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

У цырымоніі падпісання ўзялі ўдзел прафесар кафедры менеджменту эканамічнага факультэта БДУ С.А. Сударыкаў, вядомы беларускі кампазітар А. Молчан, доктар педагагічных навук, прафесар Р.С. Матульскі.

Асаблівую, святочную атмасферу акцыі ствараў камерны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам