У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі функцыянуе новы анлайн-сэрвіс па рэдагаванні бібліяграфічнага спіса да навуковай работы.
З яго дапамогай можна аформіць заказ на дапрацоўку спіса літаратуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, аплаціць работу ў анлайн-рэжыме адным з прапанаваных спосабаў і атрымаць адрэдагаваны спіс на электронную пошту.
Умовы аказання паслугі і пакрокавая інструкцыя па афармленні заказу – у нашым новым відэаўроку.