ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру
Новыя паступленні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Апублікавана праграма Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

18–19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца XX Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.

Кола пытанняў, запланаваных для абмеркавання на сёлетняй канферэнцыі, ахоплівае важныя аспекты развіцця беларускай і сусветнай кніжнай культуры – ад старадаўніх рукапісаў да выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій на ўсіх этапах існавання кнігі.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У праграме – 76 дакладаў.

Фармат: вочны удзел, а таксама прадугледжана анлайн-трансляцыя і дыстанцыйны ўдзел (18 красавіка).

Урачыстае адкрыццё МКЧ і пленарнае пасяджэнне пачнецца 18 красавіка а 10-й гадзіне ў пам. 307 (цэнтральны ўваход).

Праграма XX МКЧ

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам