19 ліпеня ў дзіцячым пакоі адбыліся творчыя заняткі “Азірніся навокал”.
Дзеці з каляровай паперы, кардону і клею стварылі незвычайную сюжэтную аплікацыю “Азірніся навокал”. Хлопчыкі і дзяўчынкі складвалі ўзаемазвязаныя дэталі, якія пасля ператвараліся ў яркіх матылькоў, божых каровак, кветкі і дрэвы, – так стваралася карціна летняй прыроды.
Прыняўшы актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Фантазёры” і рухавым конкурсе “Чарапахі”, разгадаўшы таямніцу “Засакрэчанага меха”, юныя ўдзельнікі зразумелі, што прыроду трэба не только любіць, але і берагчы, захоўваючы для наступнага пакалення.
Мерапрыемства прайшло ў вясёлай і дружнай атмасферы.