ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Людзі, якія нясуць мір і надзею
Візіт інданезійскай парламенцкай дэлегацыі

Беларускі пірог для класікаў

Беларускі пірог для класікаў
Іншыя навіны

Аформіце падпіску на часопіс “Маладосць” на другое паўгоддзе, прад’явіце ў рэдакцыю квіток да канца мая – атрымайце ў падарунак архіўны нумар часопіса з аўтографам вядомага сучаснага пісьменніка.


Гутарка Таццяны Сівец з галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Дзянісавай.

– Кнігу “Скрозь «Маладосць»” яшчэ будуць ацэньваць чытачы і літаратуразнаўцы. Вельмі хутка мы зможам патрымаць яе ў руках. А пакуль скажыце, Святлана, ці сталі бліжэй вам “маладосцеўскія класікі” пасля працы над укладаннем гэтага выдання?
– Можна нават і больш сказаць: адчуванне такое, быццам за перыяд працы над кнігай, рэдагавання тэкстаў, падбору ілюстрацый і напісання “ўкладальніцкіх падводак”, я ўволю павандравала на машыне часу, асабіста з кожным маладосцеўскім класікам пазнаёмілася і нават трошкі папрацавала з імі ў адным кабінеце. У выніку такога пагружэння ў гісторыю добра цяпер ведаю, для чаго дакладна ствараўся часопіс “Маладосць” і якія мэты стаялі перад літаратурай шэсць дзясяткаў гадоў таму. Сёння, такім чынам, мне прасцей аналізаваць і праводзіць паралелі, а значыць, рухацца наперад. Такі вось парадокс атрымліваецца: нашы класікі, эмацыянальна робячыся да нас усё больш блізкімі, аддаляюцца ад нас гістарычна. Але ж Зямлю рухаюць, прымушаючы не спыняцца, чалавечыя ногі – тым, што ідуць далей.

– Якія раздзелы былі самымі цяжкімі і якія думкі ўзнікалі пад час падрыхтоўкі?
– У анатацыі да кнігі сказана, што яе не назавеш ні ўнікальнай, ні арыгінальнай – па той прычыне, што такія выданні ствараюцца на “адзін-два-тры”. То і чытацца яна будзе гэтаксама, як пісалася і ўкладалася, – лёгка, весела і захапляльна. Я на поўным сур’ёзе магу сказаць, што ў яе ёсць шанцы стаць бестселерам. А ўвогуле, мая праца як укладальніцы складалася ўсяго толькі з трох “З”: замовіць успаміны, запісаць інтэрв’ю, зрабіць “прадавальныя” ўступы. Даўно заўважыла: калі нейкая праца табе асабіста цікавая, то нічога складанага ў ёй няма.

– Чаго не хапала “Маладосці” 1953 года, у адрозненне ад часопіса 2013-га?
– Мяркуючы па накладах і папулярнасці, якая канстатуецца сучаснікамі, той “Маладосці” ўсяго хапала. Прыемна і разам з тым дзіўна, гартаючы першыя нумары, зазначаць, што і сілу мастацкіх твораў, і вастрыню тэм тагачаснай публіцыстыкі, і стылёвасць падачы тэкстаў, і нават вёрстку можна пераняць сёння практычна цалкам. Дарэчы, пастаянныя чытачы “Маладосці” змогуць у гэтым пераканацца, атрымаўшы ў падарунак архіўны нумар часопіса з аўтографам вядомага сучаснага пісьменніка. Гэта, можна сказаць, падарунак “два ў адным”. Усё, што трэба, каб яго атрымаць, – аформіць падпіску на другое паўгоддзе і прад’явіць у рэдакцыі квіток да канца мая.

– Героі кнігі адказваюць для сябе на пытанне “Што такое «Маладосць»?”. А вы гатовыя на яго адказаць?
– Паспрабую адшукаць нейкае вызначэнне. Маладосць – гэта рух наперад… Так, несупынны рух наперад. І хоць двукоссе (калі гаварыць ужо пра назву часопіса) надае гэтаму слову адценне стацыянарнасці, пастаянства і таму ў нейкай ступені прадказальнасці, агульны тон усё ж не губляецца: “Маладосць” можа існаваць толькі тады, калі яе стваральнікі рухаюцца наперад, круцячы пад сабою кожны сваю дзялку Зямлі.

– Юбілей “Маладосці” – добрая нагода для сустрэч. Калі б скарыстаць тую ж самую машыну часу, каго б вы запрасілі за святочны “маладосцеўскі стол” з тых, хто адышоў ужо ў іншы свет?
– Цікава было б пачытаць, што напісаў бы пра сённяшнія творы “Маладосці” крытык Рыгор Бярозкін, таму, канечне ж, яму перападае першы кавалак святочнага пірага. Я б абавязкова параілася наконт вокладкі з Аляксандрам Сяргеевічам Дзітлавым, а заадно замовіла б яму юбілейны фотарэпартаж. Трэці кавалак пірага дастаўся б Валянціну Ждановічу – так крэатыўна аўтараў “Маладосці” больш ніхто, на вялікі жаль, не здымаў.
Паколькі найбольш блізкія для мяне па духу 1960-я, то не прапусціла б магчымасці асабіста пазнаёміцца з рэдактарам “Маладосці” таго часу Піменам Емяльянавічам Панчанкам. Напэўна, трошкі пазней далучыўся б да кампаніі Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, які так шмат разоў абяцаў, што нагі яго не будзе ў гэтай… “Маладосці”, але прыходзіў, дзякуй богу, зноў і зноў. Няхай бы ён паўтарыў – на ўсялякі выпадак, – што пісаць трэба ўмець так, каб немагчыма было адарвацца ад чытання ўсю ноч. Госці, як бачыце, запрашаліся б з нейкім умыслам – каб далі адзнаку і параду. Бо, па вялікім рахунку, навошта іх без мэты турбаваць?..

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 26.04.2013

Чытайце таксама:

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам