ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адам Мальдзіс: “Беларуская цывілізацыя мае даўнія традыцыі”
Прэзентацыя выданняў серыі “Бібліятэка СПБ”

Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання

Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання
Іншыя навіны

5 жніўня былі зацверджаны вынікі I Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”.


Вынікі зацверджаны Распараджэннем па Беларускай праваслаўнай царкве мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі.

Падобны конкурс у гісторыі развіцця бібліятэчнай справы рэспублікі праводзіўся ўпершыню. Яго маштабнасць (ад бібліятэкі ВНУ да школьнай бібліятэкі), разнапланавасць прадэманстраванай работы (ад асветніцкіх праектаў сетак публічных бібліятэк розных раёнаў і гарадоў да збірання па крупінках унікальнай гісторыі Праваслаўя роднага краю ў сельскай бібліятэцы), паўсюднае супрацоўніцтва бібліятэк са служыцелямі царквы, сумесная міжведамасная дзейнасць бібліятэк, а таксама колькасць дасланых на конкурс работ – сведчаць пра своечасовасць і запатрабаванасць дзейнасці бібліятэк па духоўна-маральнай асвеце і выхаванні сярод розных катэгорый насельніцтва. Такая дзейнасць стала магчымай у рэчышчы палітыкі супрацоўніцтва з царквой, якая праводзіцца на дзяржаўным узроўні, у рамках прынятых праграм аб супрацоўніцтве Беларускай праваслаўнай царквы і розных міністэрстваў і ведамстваў.

Конкурс праводзіўся з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк краіны, якая садзейнічае фарміраванню духоўна-маральных якасцей асобы, удасканаленню іх работы па выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці дзяцей і моладзі на аснове праваслаўных традыцый.

У першым Рэспубліканскім конкурсе прынялі актыўны ўдзел бібліятэкі ўстаноў адукацыі, падведамных Міністэрству адукацыі, публічныя бібліятэкі Міністэрства культуры, бібліятэкі, падведамныя Беларускаму экзархату. На суд журы конкурсу ўдзельнікамі было прадстаўлена 178 работ у чатырох намінацыях: “Сям’я – спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей”, “Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях”, “Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі”, “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”.

Па выніках конкурсу 29 бібліятэк атрымалі ад Беларускага экзархата прызавыя месцы і заахвочванні. Шэсць удзельнікаў конкурсу будуць узнагароджаны Граматай сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі за шматгадовую работу па духоўна-маральным выхаванні і значны ўклад на карысць духоўнай асвеце.

Акрамя таго, высокую адзнаку журы атрымалі 28 работ, аўтары якіх будуць заахвочаны Міністэрствам адукацыі.

Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу будуць адзначаны падзячнымі пісьмамі сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання” адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас работы міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”, правядзенне якога плануецца 21–23 кастрычніка 2015 г.

Журы конкурсу дзякуе ўсім удзельнікам, якія даслалі свае работы, і спадзяецца, што з года ў год правядзенне конкурсу будзе спрыяць удасканаленню дзейнасці бібліятэк на карысць духоўнай асвеце і духоўна-маральнаму выхаванню.


Чытайце таксама:
Заседание жюри конкурса «Библиотека – центр духовно-нравственного просвещения и воспитания»

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам