20 сакавіка 2009 года ў Круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі.
Мерапрыемства прайшло ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства фінансаў Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі – міністрам фінансаў Расійскай Федэрацыі А.Л. Кудрыным.
У ходзе пасяджэння абмяркоўвалася прыняцце неабходных мер у галіне бюджэтнай палітыкі па пераадоленні ўплыву сусветнага фінансавага крызісу на эканомікі Беларусі і Расіі, разглядалася пытанне ўдасканалення прававога рэгулявання і практыкі фарміравання і выканання бюджэту саюзнай дзяржавы.