ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Багатырская сіла душы і таленту
На Піншчыне ўшаноўваюць памяць Ніны Мацяш

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя Навіны

У дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перададзены кнігі, прадстаўленыя ў рамках 8-й Міжнароднай канферэнцыі “PICARD”, якая прайшла 18–20 верасня ў Санкт-Пецярбургу пад эгідай Сусветнай мытнай арганізацыі.


Падручнік “Таможенное регулирование в Таможенном союзе в рамках ЕврАзЭС” перадаў у дар адзін з яго аўтараў, дырэктар Паўночна-Заходняга інстытута кіравання РАНГіДС, доктар эканамічных навук, кандыдат гістарычных навук, прафесар Уладзімір Шамахаў.

8-я Міжнародная канферэнцыя “PICARD” упершыню праводзілася ў Расіі і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў з 75 краін. Дэлегацыя Беларусі складалася з прадстаўнікоў Дзяржаўнага мытнага камітэта і Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА”.

Галоўнай мэтай праграмы Сусветнай мытнай арганізацыі “PICARD” з’яўляецца стварэнне платформы, дзе зацікаўленыя бакі маглі б супрацоўнічаць з мэтай правядзення даследаванняў і павышэння прафесіяналізму ў сферы мытнай дзейнасці. Сумесна з Міжнароднай сеткай мытных універсітэтаў (The International Network of Customs Universities (INCU)) удзельнікамі праграмы распрацаваны прафесійныя стандарты для стварэння адукацыйных праграм, падрыхтоўкі кадраў мытных служб узроўню ВА (Bachelor of Arts) і МВА (Master of Business Administration). На сённяшні дзень вядуцца перагаворы аб далучэнні да партнёраў INCU Міжнароднага ўніверсітэта “МІПСА”.

Міжнародны ўніверсітэт “МІПСА” на канферэнцыі прадстаўляў дацэнт кафедры адвакатуры юрыдычнага факультэта, даследчык і аўтар навуковых работ у сферы міжнароднага мытнага права, магістр юрыдычных навук Аляксандр Грабеннікаў. Яго кніга “Всемирная таможенная организация в международном таможенном праве”, раней перададзеная ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, была адзначана ў выступленні начальніка ўпраўлення па даследаваннях Сусветнай мытнай арганізацыі спадара Роберта Айрланда.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам