ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Метафара ў вобразах
Метафара ў вобразах

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

3 верасня ў бібліятэцы адбылася цырымонія перадачы ў дар 100 экзэмпляраў кнігі “Финансовая грамотность”.


Кніга з’яўляецца акадэмічным дапаможнікам па асабістых фінансах. У лёгкай і нязмушанай манеры аўтары кнігі Аляксей Гараеў, прафесар, дырэктар праграмы “Майстар фінансаў” Расійскай эканамічнай школы, і Валерый Чумачэнка, судырэктар праграмы “Фінансавая грамата”, расказваюць пра тое, як паспяхова распараджацца асабістым бюджэтам, якія інструменты інвеставання можна выкарыстаць для аховы і прымнажэння зберажэнняў.

Беларуская рэдакцыя кнігі выйшла з друку ў 2015 годзе. Лакалізаваная версія выдання ўлічвае асаблівасці беларускага заканадаўства ў сферы рэгулявання фінансаў, беларускага фінансавага рынку, яго традыцый.

Перадача кнігі “Финансовая грамотность” прайшла ва ўрачыстай абстаноўцы. З прывітальным словам выступіў Аляксандр Кучынскі, намеснік старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў. Ён расказаў пра гісторыю выдання кнігі: «“Финансовая грамотность” выдадзена кампаніяй Visa ў супрацоўніцтве з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыяй беларускіх банкаў, Палескім дзяржаўным універсітэтам. Кніга шырока прэзентавана ў маі гэтага года. Частка тыражу перададзена ў Нацыянальны банк, частка – Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі, а сёння мы рады правесці цырымонію перадачы кнігі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі».

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч выказала словы падзякі: “З’яўленне кнігі такой накіраванасці вельмі важна і істотна для нас. Дзякую за ініцыятыву, хачу паведаміць, што большая частка экзэмпляраў будзе перададзена ў іншыя бібліятэкі краіны, і гэта паспрыяе павышэнню ўзроўню граматнасці насельніцтва ў сферы эканомікі”.

Кніга “Финансовая грамотность” стваралася з мэтай павышэння ведаў студэнтаў і дарослых у галіне асабістых фінансаў. Выданне раскрывае такія актуальныя тэмы, як кіраванне асабістымі фінансамі, планаванне бюджэту, пытанні накаплення зберажэнняў, крэдытавання, страхавання і многія іншыя.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце прэс-канферэнцыі. Намеснік старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі, прадстаўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сотнікаў, а таксама рэгіянальны менеджар кампаніі Visa ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кавалёў адказалі на пытанні гасцей.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

 

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам