ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларусь і Італія: далёкія межы – блізкія сувязі
Візіт дэлегацыі КНР

Дружба сонечнай і сінявокай: 25 год дыпламатычным зносінам паміж Італіяй і Беларуссю

Дружба сонечнай і сінявокай: 25 год дыпламатычным зносінам паміж Італіяй і Беларуссю
Іншыя навіны

12 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё фотадакументальнай выстаўкі “Беларуска-італьянскія культурныя сувязі ў гісторыі і сучаснасці”.


Выстаўка прысвечана 25-годдзю дыпламатычных зносін паміж Італьянскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь і пройдзе ў межах Года італьянскай культуры ў Беларусі. Экспазіцыя адлюструе багатую гісторыю і шматграннасць беларуска-італьянскіх культурных узаемаадносін. Фотаздымкі, паштоўкі, лісты, артыкулы і многае іншае, а таксама толькі дакладныя гістарычныя факты – усё пра тое, як адбывалася ўзаемапранікненне і ўзбагачэнне культур, як складвалася дружба сонечнай Італіі і сінявокай Беларусі.

Упершыню ў адкрытым праглядзе – арыгінальныя дакументы з афіцыйных архіваў Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італьянскай Рэспублікі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускага тэлеграфнага агенцтва БелТА. Асобнае месца будзе адведзена прыватнаму архіву першага міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пятра Краўчанкі.

Беларуска-італьянскія сувязі ў сферы культуры, навукі і рэлігіі будуць прадстаўлены разнастайнымі дакументамі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – фотаздымкамі, асабістымі дакументамі беларускіх оперных спевакоў, перакладамі вершаў з італьянскай мовы, падарожнымі нататкамі беларускіх паэтаў і інш.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтуе кніжную экспазіцыю, прысвечаную славутым гістарычным асобам, чый лёс быў звязаны з гісторыяй дзвюх краін. Пра дзейнасць першадрукара Францыска Скарыны наведвальнікам раскажуць грунтоўны навуковы зборнік “Франциск Скорина − белорусский гуманист, просветитель, первопечатник”, эксклюзіўнае факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” і іншыя выданні. Цэнтрам экспазіцыі стане ўнікальная кніга “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго” Міколы Гусоўскага, выдадзеная ў Італіі, з 13 афортамі вядомага беларускага мастака Ю. Якавенкі і аўтэнтычным тэкстам на лацінскай мове.

Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 16 мая 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80, 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам