ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё выстаўкі графічных работ студэнтаў БДАМ
Да ўвагі карыстальнікаў!

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Іншыя навіны

29 мая дзіцячы пакой запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі "Пеўнічак – залаты грабеньчык" з цыкла "Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення".


Пад час працы маленькія ўдзельнікі мерапрыемства ўспомняць адзін з любімых твораў А.С. Пушкіна "Казка пра залатога пеўніка", а таксама іншыя літаратурныя творы, у якіх сустракаецца галоўны герой заняткаў. Сумеснае стварэнне кампазіцый з яечнай шкарлупіны, паперы і клею стане займальнай і запамінальнай падзеяй.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі хлопчыкі і дзяўчынкі будуць забяспечаны.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам