ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных BioOne
Сайты можна чытаць і слухаць

Этыка і права інтэлектуальнай уласнасці

Этыка і права інтэлектуальнай уласнасці
Іншыя навіны

23 красавіка ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня кніг і аўтарскага права, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася пасяджэнне круглага стала на тэму этыкі і права інтэлектуальнай уласнасці


Арганізатарамі круглага стала "Этыка і права інтэлектуальнай уласнасці ў сферы доступу да інфармацыі, у захаванні культурнай і духоўнай спадчыны грамадства" выступілі Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Круглы стол праводзіўся з мэтай прыцягнення ўвагі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да этычных і прававых аспектаў выкарыстання аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў сферы забеспячэння доступу да інфармацыі, захаванні культурнай і духоўнай спадчыны.

Падчас работы круглага стала абмяркоўваліся наступныя пытанні: уплыў абмежаванняў вольнага выкарыстання аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці на развіццё культуры і фарміраванне грамадскага здабытку; праблемы захавання алічбаванай культурнай спадчыны ў інфармацыйным грамадстве; этыка-прававыя аспекты альтэрнатыўных ліцэнзій; заканадаўчыя ініцыятывы бібліятэчнай грамадскасці ў галіне аўтарскага права і сумежных праў.

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай улады Рэспублікі Беларусь, ЮНЕСКА, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, БДУ, Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк рознага ведамаснага падначалення, кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый сферы навукі і творчасці.

У рамках работы круглага стала была арганізавана выстаўка выданняў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Удзельнікі мерапрыемства змаглі азнаёміцца з кніжнай выстаўкай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Інтэлектуальная ўласнасць: ахова і развіццё ў свеце", прымеркаванай да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці.

 

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам