ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты доступ да базы даных International Index to Music Periodicals Full Text
Таленавіты вучоны, карпатлівы даследчык

Формула міфа

Формула міфа
Іншыя навіны

24 лютага ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу Фёдара Ястраба "Формула міфа" і прэзентацыя яго новай кнігі "Мастацтва ў сацыяльнай прасторы".


Фёдар Ястраб – вядомы галерыст, жывапісец, мастацтвазнавец і куратар звыш 80 маштабных праектаў. Сярод іх выстаўкі, якія атрымалі шырокі рэзананс у мастацкім жыцці краіны, – Міжнародны фестываль лічбавага мастацтва "Terra Nova", Міжнародная біенале сучаснага жывапісу "Colorfest", Міжнародная выстаўка графікі "Арт-лінія" і інш.

Мастак завяршыў вялікі цыкл работ "Формула міфа", дзе паспрабаваў даць сучасную інтэрпрэтацыю, па-новаму асэнсаваць багаты міфалагічны матэрыял, у тым ліку беларускі. Створаны мастаком міф набывае характар гіпертэксту, пашырае межы тлумачэння адной тэмы. Гэта цэлы свет, насычаны вобразнай і сэнсавай атмасферай, шырокай палітрай колераў і адценняў.

Фёдар Ястраб як мастацтвазнавец часта выступае ў друку па праблемах выяўленчага мастацтва і галерэйнага справы. Ён з’яўляецца аўтарам альбомаў "I Міжнародны фестываль пейзажа" і "В. Дунін-Марцінкевіч", якія атрымалі дыпломы I ступені ў Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі – 2008".

Сёлета выйшла кніга "Мастацтва ў сацыяльнай прасторы", якую аўтар прэзентаваў на вернісажы. У кнізе разглядаюцца пытанні развіцця арт-рынка, праблемы галерэйнай справы і ў цэлым развіцця мастацкага жыцця Беларусі.

Адкрыў вернісаж дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Лапцёнак; генеральны дырэктар ААТ "Беларускі народны банк" Канстанцін Цэрэтэли; дэкан факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалай Каралёў; доктар мастацтвазнаўства, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Рыгор Шаўра; доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня ГА "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці" Яўген Сахута; дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва, мастацтвазнавец Яўген Шунейка.

Выстаўка будзе доўжыцца ў галерэі “Ракурс” да 19 красавіка 2011 г.

           
                 
           
                 
           
                 
           

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам