ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэка сустракае гасцей II Еўрапейскіх гульняў
На экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы пабывала прадстаўнік ЮНЕСКА

Францыск Скарына – наш першадрукар!

Францыск Скарына – наш першадрукар!
Іншыя Навіны

20 чэрвеня ў музеі кнігі адбыліся чарговыя заняткі для дзяцей з цыклу “У госці да кніг” – “Францыск Скарына – беларускі першадрукар”.

Сустрэча ў музеі ператварылася ў займальную гутарку, у якой кожны прыняў актыўны ўдзел. Дзеці падарожнічалі з Францыскам Скарынам па карце Еўропы і даведаліся, дзе ён нарадзіўся, вучыўся і працаваў. Іх чакалі таксама вясёлыя творчыя заданні і гульні. Мэта заняткаў – не толькі адкрываць для хлопчыкаў і дзяўчынак навуковыя факты, а зацікавіць тэмай, каб у іх узнік імпульс самім нешта пазнаваць і даражыць гэтым.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – захавальніца арыгінальных кніг асветніка. Дзеці атрымалі ўнікальную магчымасць убачыць кнігі Скарыны, выдадзеныя ў Празе 500 гадоў таму.

Напрыканцы дзеці займаліся пазламі, якія склаліся ў яркія ілюстрацыі аб дзейнасці першадрукара.

На фота: удзельнікі заняткаў “Францыск Скарына – беларускі першадрукар” – вучні сярэдняй школы № 172 г. Мінска.

Заняткі арганізаваны ў рамках праекта “У госці да кніг”, накіраванага на развіццё цікавасці да кнігі, папулярызацыю нацыянальнай кніжнай спадчыны, фарміраванне гонару за дасягненні і багатыя традыцыі айчыннай кніжнай культуры.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

“Альпійскія вышыні чалавечага духу”: фільм “Альпійская балада”

19 Сне 2024

18 снежня, напрыканцы святкавання 100-годдзя беларускага кіно, у зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) прайшоў заключны ў гэтым годзе кінапаказ цыкла “Магія кінакадра”, падчас якога дэманстраваўся бясспрэчны шэдэўр экраннага мастацтва Беларусі – фільм “Альпійская балада” (1965).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Новыя дакументы з творчай спадчыны Уладзіміра Саўчыка сталі даступны анлайн

19 Сне 2024

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае місію па захаванні і папулярызацыі культурнай спадчыны, даючы доступ анлайн да ўнікальных дакументаў шырокаму колу карыстальнікаў. Часта ў гэтым дапамагаюць аўтары і праваўладальнікі, якія заключылі ліцэнзійны дагавор і перадалі каштоўныя дакументы ў фонды бібліятэкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстар беларускага рамана

21 Сне 2024

21 снежня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (1934–1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго каштоўная спадчына – раманы, апавяданні, тэатральныя п’есы, публіцыстычныя дзённікавыя занатоўкі і падарожныя нататкі – прыцягвае ўвагу чытачоў і сёння.

Па старонках беларускага календара

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты