ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі пацвердзіла статус навуковай арганізацыі
З надыходзячым 2024 годам!

II Калядныя чытанні, прымеркаваныя да 15-годдзя навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”

II Калядныя чытанні, прымеркаваныя да 15-годдзя навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”
Іншыя навіны

22 снежня ў зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) адбыліся II Калядныя чытанні, прымеркаваныя да 15-годдзя навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік”.

Kaliad_cytan_4.jpg

Мадэратарам II Калядных чытанняў стала Людміла Кірухіна, галоўны рэдактар рэдакцыі перыядычных і бягучых выданняў выдавецкага аддзела НББ. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся Людміла Высоцкая, намеснік генеральнага дырэктара НББ, Іван Саверчанка, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, старшыня рэдкалегіі навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік” і Юлія Галкоўская, дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Відэапрывітанне ўдзельнікам II Калядных чытанняў даслалі Уладзімір Клюеў, прафесар кафедры бібліятэчна-інфармацыйных навук МДІК, кандыдат педагагічных навук, прафесар, рэцэнзент навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік” і Валянціна Брэжнева, дэкан бібліятэчна-інфармацыйнага факультэта СПбДІК, доктар педагагічных навук, прафесар.

Kaliad_cytan_8.jpg

У рамках работы II Калядных чытанняў Юрый Чорны, кіраўнік Цэнтра па вывучэнні праблем інфарматыкі ІНІГН РАН, вядучы навуковы супрацоўнік, кандыдат філасофскіх навук (г. Масква, Расія), прадставіў паўгадзінны даклад “Медленное чтение в современной библиотеке: теория, методика, практика”. Ён падзяліўся ідэяй папулярызацыі практыкі павольнага чытання ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь і ў Мінску. Яго ініцыятыва знайшла водгук ва ўдзельнікаў мерапрыемства. Вядуцца перамовы з кіраўніцтвам бібліятэк.

Kaliad_cytan_9.jpg

Ала Шарамецьева, начальнік інфармацыйнага цэнтра НББ, азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з карпаратыўнымі падыходамі кіравання метаданымі бібліятэк нашай краіны. Юлія Пераверзева, дацэнт кафедры тэхналогій прафесійнай адукацыі РІПА, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, у выступленні закранула пытанні эмацыянальнага інтэлекту бібліятэчных спецыялістаў ва ўмовах лічбавізацыі прафесійнай дзейнасці. Вячаслаў Брычкоўскі, загадчык сектара інавацыйнага развіцця бібліятэчна-інфармацыйных працэсаў НББ, распавёў аб магчымасцях выкарыстання сістэм штучнага інтэлекту ў бібліятэчнай практыцы.

Kaliad_cytan_10.jpg

У сваю чаргу Марына Рудакоўская, загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ, у выступленні адзначыла, што рэсурсы адкрытага доступу былі і застаюцца своеасаблівым ключом да навуковага і інтэлектуальнага развіцця бібліятэчных спецыялістаў. Алена Брыш, галоўны бібліёграф аддзела індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю НББ, азнаёміла прысутных з тэарэтыка-метадычнымі аспектамі аўтарытэтнага кантролю нацыянальных праграмных прадуктаў. Ірына Кукета, галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства НББ, прадставіла вынікі карпатлівай працы па вывучэнні тэндэнцый гістарычнага развіцця бібліятэчна-інфармацыйнай адукацыі ў перыяд з 1920 па 1945 г. на аснове архіўных крыніц. Любоў Даніленка, вядучы бібліёграф навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі НББ, коратка акрэсліла асноўныя вынікі работы па даследаванні выданняў Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства другой паловы XIX – пачатку XX ст. Наталля Люцко, вядучы рэдактар рэдакцыі перыядычных і бягучых выданняў НББ, распавяла ўдзельнікам II Калядных чытанняў пра асаблівасці методыкі і тэхналогіі кваліметрычнай ацэнкі дзейнасці ўніверсітэцкіх бібліятэк Беларусі.

Выступленне Кацярыны Быстровай, вядучага бібліёграфа навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі НББ, было прысвечана каштоўнасці бібліятэкі як брэнда ва ўмовах глакалізацыі. Кацярына Стрыжнёва, аспірант БДУКМ, у дакладзе адзначыла, што “бібліяграфічная культура” і “навуковая апрацоўка інфармацыі” з’яўляюцца змястоўнымі кампанентамі навукова-даследчых кампетэнцый студэнтаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый. Віталь Жук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, падзяліўся з калегамі цяжкасцямі вывучэння тэндэнцый пазастацыянарнага бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання сельскагаспадарчых міністэрстваў БССР у першай палове 1960-х гг.

Kaliad_cytan_11.jpg

Выступленне Яўгеніі Кузняцовай, старшага навуковага супрацоўніка аддзела даследаванняў глабалізацыі, рэгіяналізацыі, сацыякультурнага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, было прысвечана праблемам узаемадзеяння мовы і культуры народа. Люцыя Тупчыенка-Кадырава, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела НББ, кандыдат гістарычных навук, рэзюмавала вынікі вывучэння тэмы "Пісьмы Аляксандры Мейтус брату – кампазітару Юлію Мейтусу". Яна зачытала некаторыя фрагменты з лістоў, а таксама парэкамендавала даследчыкам рэгулярна публікавацца ў навуковых выданнях.

Сярод удзельнікаў II Калядных чытанняў былі Алена Матвеева, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, Марына Пшыбытка, намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі, і Алена Іванова, дырэктар Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі. Мерапрыемства наведалі таксама прадстаўнікі ТАА “Агентство Владимира Гревцова”, бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і супрацоўнікі НББ.

Удзельнікі юбілейнага мерапрыемства падзякавалі ўсім, хто стаяў ля вытокаў стварэння навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік” і на працягу 15 гадоў працягвае адказна выконваць гэтую працу. Прысутныя выказалі жаданне штогод збірацца ў НББ для абмеркавання перспектыў развіцця гэтага выдання, а таксама цёпла павіншавалі адзін аднаго з Калядамі і Новым годам.

15-ты выпуск навуковага зборніка “Бібліятэчны веснік” за 2023 г. ужо даступны для набыцця ў кіёску НББ (цэнтральны ўваход, дакантрольная зона, 1-шы паверх). Матэрыялы для новых выпускаў дасылайце на электронны адрас галоўнага рэдактара Людмілы Генадзьеўны Кірухінай: kiryukhina@nlb.by.

Матэрыял падрыхтаваны рэдакцыяй перыядычных выданняў і выданняў з працягам выдавецкага аддзела.
Фатаграфіі пададзены супрацоўнікамі аддзела сувязей з грамадскасцю і ўдзельнікамі мерапрыемства.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам