28 мая ў бібліятэцы адбыўся семінар-прэзентацыя “Інфармацыйныя рэсурсы Thomson Reuters для адукацыі і навуковай дзейнасці”.
Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Thomson Reuters і ПГВУП “Трэгросс-Инфо” ў рамках дзейнасці Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.
Прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларусі і іншых інфармацыйных устаноў, зацікаўленых у павышэнні якасці інфармацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, а таксама навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя вучоныя.
Падчас семінара адбыліся прэзентацыі інтэрфейсу платформы “Web of Science”, прадстаўлены сэрвісныя магчымасці сістэмы кіравання навуковай дзейнасцю Converis, а таксама асаблівасці прымянення інструментe аналітыкі Incites Thomson Reuters для аналізу навуковых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь.