ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі, прысвечанай Аркадзю Куляшову
Кабзар

Калекцыя бібліятэкі папоўнілася ўнікальным выданнем

Калекцыя бібліятэкі папоўнілася ўнікальным выданнем
Іншыя навіны

Калекцыя кніжных помнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўнілася англамоўным выданнем “Вялікае мастацтва артылерыі” (1729) беларускага вучонага Казіміра Семяновіча.


Калекцыя бібліятэкі папоўнілася ўнікальным выданнем Калекцыя кніжных помнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўнілася англамоўным выданнем “Вялікае мастацтва артылерыі” (1729) беларускага вучонага Казіміра Семяновіча.

Дзякуючы спонсарскай падтрымцы ААТ “БПБ-Ашчадбанк” у 2012 годзе фонд бібліятэкі папоўніўся двума прыжыццёвымі выданнямі К.Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”: на лацінскай і французскай мовах 1650 і 1651 гадоў выдання. Міжнародная група Ашчадбанка Расіі ў асобе ААТ “БПБ-Ашчадбанк” ва ўрачыстай абстаноўцы перадала рарытэтныя выданні ў дар бібліятэцы пад час правядзення прэс-канферэнцыі па пашырэнні міжнароднай дзейнасці банка.

У 2014 годзе дзякуючы спонсарскай падтрымцы ААТ “БПБ-Ашчадбанк” калекцыя папоўнілася англамоўным выданнем К.Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі” (1729), якое адсутнічае ў іншых кнігасховішчах Беларусі.

У прадмове да англійскага выдання кнігі яе перакладчык Джордж Шэлвак прызнаваў: “Аўтарытэт Казіміра Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў чымсьці святым”. К.Семяновіч быў сапраўдным вучоным, у сваёй працы абапіраўся на апошнія, найноўшыя дасягненні навукі таго часу і на вынікі ўласных эксперыментаў. Ён зрабіў шэраг цікавых і перспектыўных вынаходстваў. Кніга адразу ж была перакладзена на шматлікія еўрапейскія мовы, і амаль што не два стагоддзі заставалася самай папулярнай навуковай работай па артылерыі. Яго навуковыя працы і эксперыменты на шматлікія гады абумовілі шляхі развіцця еўрапейскай навукі ў сферы артылерыі і ракетабудавання. Менавіта праца К.Семяновіча лягла ў аснову будучага касмічнага ракетабудаўніцтва.

Набыццё гэтых старадрукаў мае вялікае значэнне для Беларусі, бо яны адсутнічалі да гэтага моманту ў беларускіх бібліятэках і музеях.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, якая выконвае функцыю нацыянальнага кнігасховішча, беражліва захоўвае самы вялікі ў краіне і ўніверсальны па сваім характары фонд кніжных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, а таксама рупіцца пра папаўненне кнігазбору. Перадача ў дар унікальнага выдання вядучай бібліятэцы краіны з’яўляецца сведчаннем сацыяльнай адказнасці кампаніі “БПБ-Ашчадбанк”, яе зацікаўленасці ў захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны.

Чытайце таксама:

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам