ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пасяджэнне ў рамках Міжнароднай пагранічнай канферэнцыі
Адкрыты доступ да электронных рэсурсаў Oxford University Press

Канферэнцыя дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк у Іспаніі

Канферэнцыя дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк у Іспаніі
Іншыя навіны

23–25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі прайшло XXIII пасяджэнне Канферэнцыі дырэктараў еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк (CENL), у якім прыняў удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.


На пасяджэнні CENL Р.С. Матульскі выступіў з дакладам «Нацыянальная бібліятэка Беларусі як інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны». Даклад быў выслуханы з вялікай цікавасцю і выклікаў жывое абмеркаванне. Удзельнікамі пасяджэння былі выказаны словы захаплення высокім узроўнем развіцця бібліятэкі і дзеючымі прынятымі канцэптуальнымі і тэхналагічнымі рашэннямі, многія з якіх апераджаюць тэхналогіі буйных еўрапейскіх бібліятэк. Прадстаўнікі рада бібліятэк, у тым ліку Германіі, Францыі, Іспаніі, Ватыкана, Босніі і Герцэгавіны, выказалі зацікаўленасць бліжэй пазнаёміцца з дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і звярнуліся з просьбай наведаць яе ў бліжэйшы час.

CENL аб’ядноўвае нацыянальныя бібліятэкі краін – удзельніц Савета Еўропы. Галоўная мэта – развіццё і ўмацаванне ролі еўрапейскіх нацыянальных бібліятэк у захаванні культурнай нацыянальнай спадчыны, а таксама забеспячэнне свабоднага доступу да інфармацыі. Каардынуючы дзейнасць нацыянальных бібліятэк, CENL выступае таксама ініцыятарам рада буйнамаштабных праектаў, накіраваных на забеспячэнне захаванасці культурных каштоўнасцей еўрапейскіх дзяржаў.

CENL была заснавана ў 1987 г. У цяперашні час яе членамі з’яўляюцца 48 нацыянальных бібліятэк з 46 краін, у тым ліку і нацыянальныя бібліятэкі дзяржаў еўрапейскай часткі СНД – Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана, Арменіі і Грузіі.

У адпаведнасці са Статутам CENL кожная нацыянальная бібліятэка можа быць прадстаўлена толькі адным членам, а іменна дырэктарам нацыянальнай бібліятэкі сваёй краіны.

У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні адносна дзейнасці CENL і нацыянальных бібліятэк Еўропы, а таксама рэалізацыі і перспектыў развіцця сумесных міжнародных праектаў.

Праект Gabriel (Gateway and Bridge to Europes National Libraries), які стартаваў у 1996 г., лёг у аснову стварэння аб’яднанага інфармацыйнага серверу, анлайнавага даведніка па фондах і калекцыях нацыянальных бібліятэк Еўропы. На сённяшні дзень гэта адзін з найбуйнейшых каналаў інфармацыі пра еўрапейскія нацыянальныя бібліятэкі і цэнтр узаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж імі.

З 2004 г. вялікая ўвага надаецца таксама праекту TEL (The European Library). Гэты праект, накіраваны на стварэнне размеркаванай лічбавай бібліятэкі Еўропы, закліканы прадаставіць шматмоўны інтэрактыўны доступ да выбраных частак калекцый нацыянальных бібліятэк. Сёння Еўрапейская бібліятэка ўяўляе сабой інфармацыйны партал пад эгідай CENL, які прапануе доступ да інтэрнэт-каталогаў і калекцый нацыянальных бібліятэк.

Мэтай праекта Europeana (Еўрапейская лічбавая бібліятэка) з’яўляецца забеспячэнне шырокага доступу да электронных копій кніг і іншых відаў дакументаў, якія адлюстроўваюць культурную спадчыну Еўропы. Праект афіцыйна стартаваў у канцы 2008 г., хоць нацыянальныя бібліятэкі з 27 краін Еўрасаюза прыступілі да яго рэалізацыі яшчэ летам 2007 г. На першым этапе плануецца адсканіраваць і прадаставіць у адкрыты доступ 5 млн дакументаў (на дадзены момант алічбавана больш за 2 млн). У канцы 2010 г. гэта лічба павінна дасягнуць 10 млн. Сярод іх будуць не толькі кнігі, але і карціны, фільмы, манускрыпты і гуказапісы. У праекце ўдзельнічаюць 90 музеяў, нацыянальных бібліятэк і архіваў. Сёння даступны дакументы на французскай, нямецкай і англійскай мовах. У далейшым плануецца прадаставіць крыніцы на ўсіх еўрапейскіх мовах. Найбольшы ўклад у стварэнне Еўрапейскай лічбавай бібліятэкі ўнеслі Францыя (50 % алічбаваных даных), Вялікабрытанія (10 %), Іспанія (1,4 %) і Германія (1 %).

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам