ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жарты як лекі
Справа Скарыны жыве

Кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі вернецца на радзіму

Кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі вернецца на радзіму
Іншыя навіны

У рамках работы па выяўленні і вяртанні нацыянальных культурных каштоўнасцей галоўнае кнігасховішча краіны папоўніцца ўнікальнай калекцыяй выданняў беларускага паэта, гісторыка літаратуры і перакладчыка Уладзіслава Сыракомлі.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша даў каментарый падзеі: “Больш як паўгода мы праводзілі перамовы аб набыцці ўнікальнай калекцыі прыжыццёвых і пасмяротных выданняў (звыш 50 кніг) знакамітага беларускага і польскага пісьменніка. Была выканана экспертыза кожнай кнігі, правераны іх сапраўднасць і каштоўнасць. Скажу толькі, што ў гэтай калекцыі багата сапраўды надзвычай рэдкіх і каштоўных выданняў.

Syrakomlia-5.jpg

Адмыслова для перадачы ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі ўнікальная калекцыя рарытэтаў была набыта ў прыватнага калекцыянера дзякуючы падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна і ўдзелу Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Паўла Мацукевіча”.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі.

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам