ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кустурыца выбраў беларускамоўны фільм паводле Марціновіча для свайго фестывалю
Кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі вернецца на радзіму

Жарты як лекі

Жарты як лекі
Іншыя навіны

Які Новы год без календара? Многія буйныя ўстановы і творчыя калектывы рыхтуюць свае – з фотаздымкамі артыстаў, іншымі адметнасцямі. Але пры ўсёй такой размаітасці варыянтаў менавіта беларускамоўных не так многа. Адзін з іх – мастацкі каляндар “Добрыя жарты”, дзе на кожны месяц, уключаючы студзень 2021-га, прыпадае нейкая народная прыказка.

“Устань раней ды шагні далей”, “Быў бы сад, а салаўі прыляцяць”, “Малы жук, а вялікі гук”, “Гаспадарку весці – не барадой трэсці”, “Не той шчупак, што з вады сарваўся, а той, што ў вядры застаўся”, “У родным краю, як у раю”, “Абы бог да добры людзі, то ўсё добра будзе!” – гэтыя і іншыя мудрыя выслоўі былі ўпрыгожаны адмысловымі малюнкамі мастачкі Таццяны Быц. Але галоўнае, што адборам лепшых прыказак займаліся тыя людзі, якія ў пошуках выйсця са складаных жыццёвых сітуацый кожную з іх быццам “прымервалі” на сябе. Бо гэта быў праект Мінскага клубнага дома “Адкрытая душа” пры Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў па падтрымцы людзей з псіхічнымі расстройствамі. Наведвальнікі цэнтра перагледзелі каля 8 тысяч беларускіх прыказак-прымавак, адбіралі з іх найбольш цікавыя, абмяркоўвалі – і ўжо сам гэты працэс быў часткай рэабілітацыйнай працы. Бо для тых, хто адчувае сваю незапатрабаванасць і таму мае асаблівую патрэбу ў падтрымцы, вельмі важна атрымаць нармальныя чалавечыя зносіны, адчуванне сяброўства, уласнай значнасці, каштоўнасці сваіх дзеянняў.

У прэзентацыі календара, ініцыятыву выдання якога падтрымала кампанія А1, прыняў лідар гурта “Троіца” Іван Кірчук, працягнуўшы вечарыну паказам свайго монаспектакля “Дарожка мая…”. Дарэчы, ён таксама дапамагаў у канчатковым адборы, далучыўшыся да яго на адным з этапаў як адзін з найбольш дасведчаных знаўцаў беларускай духоўнай спадчыны. Сацыяльны праект з’яднаўся з падтрымкай нацыянальнай культуры, і ўсё разам прывяло да з’яўлення мастацкага эксклюзіву з выратавальна-лекавым адценнем.

Аўтар публікацыі: Надзея Бунцэвіч.

Крыніца: газета "Культура".

Каляндар не паступіць у продаж і будзе распаўсюджвацца праз Мінскі клубны дом «Адкрытая душа», але ўжо зараз вы можаце пагартаць мастацкае выданне ў Нацыянальнай бібліятэцы, папярэдне замовіўшы яго праз электронны каталог.
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам