ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кніжная спадчына Уладзіслава Сыракомлі вернецца на радзіму
Надышла пара нашы ўніверсальныя энцыклапедыі – савецкую і беларускую – алічбаваць

Справа Скарыны жыве

Справа Скарыны жыве
Іншыя навіны

Старажытныя рымляне гаварылі: “Напісанае застаецца”. Вучні і настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Жодзіна” імкнуцца, каб напісанае папулярызавала і працягвала справу беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Для гэтага яны ажыццявілі праект “Справа Скарыны жыве”.

Першым крокам быў выдадзены да 35-годдзя школы зборнік вершаў на беларускай мове “Пад школьным ветразем надзеі”. У кнігу ўвайшлі творы настаўнікаў Падаляк Г.В., Стрыжанец А.І., Каляды С.М., Турцэвіч П.В. і вучняў школы № 6 розных гадоў выпуску. Большая частка зборніка прысвечана тэме малой радзімы і філасофскім разважанням аўтараў.

Наступным этапам стала прэзентацыя выдадзенай кнігі. Сярод шматлікіх гасцей – аўтараў вершаў, літаратараў, выкладчыкаў ВНУ –  была і Тамара Сяргееўна Нуждзіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратуры Мазырскага педагагічнага ўніверсітэта імя І. Шамякіна, якая ў сваёй прамове адзначыла важнасць захавання роднай культуры і найперш – беларускага слова. На прэзентацыі прысутнічалі і прадстаўнікі СМІ. 25 красавіка 2015 года з’явіўся артыкул у газеце “Жодзінскія навіны”.

Працягам праекта стаў удзел вучаніцы школы № 6 Ірыны Салаўёвай у міжнародным форуме “Скарынаўскія чытанні – 2015: кнігавыданне і распаўсюджванне кніг у кантэксце кроскультурнай камунікацый XXI стагоддзя”. У сваім выступленні дзяўчына прыгадвала, як некалі ў пачатковых класах трымала ў руках твор А. Клышкі “Як да нас дайшла кніга”. А цяпер і самой давялося далучыцца да гэтага дзіва стварэння кнігі, калі яна і яе сябры пачалі працаваць над выдавецкім праектам. Гэта сведчыць аб тым, што справа Скарыны працягвае жыць і аказваць свой непасрэдны ўплыў на фарміраванне грамадзянскай пазіцыі падрастаючага пакалення.

Вярнуўшыся з форуму, Ірына правяла канферэнцыю падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры. Яна змагла зацікавіць вучняў рознага ўзросту, даказаўшы, што наша агульная справа – зберагчы самае каштоўнае, што дасталася нам ад продкаў, – родную мову. Гэта стала штуршком для яе аднакласнікаў Уладзіслава Цыбулькі і Сафіі Чакрызавай, якія на працягу наступных трох гадоў займаліся зборам статыстычных даных для працы “Справа Скарыны жыве”. Мэтай было даследаванне кнігадрукавання аўтараў г. Жодзіна і, у прыватнасці, вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы № 6 для папулярызацыі іх творчасці. Гэта важная акалічнасць для фарміравання грамадзянскай пазіцыі і ведання гісторыі малой радзімы.

Рэзультаты даследавання і адабраны матэрыял знайшлі прымяненне ў зале “Беларусіка і краязнаўства” бібліятэкі горада Жодзіна, за што вучні атрымалі падзяку ад яе супрацоўнікаў. У выніку члены журы II этапу Рэспубліканскага конкурсу прац даследчага характару адзначылі шматгранны краязнаўчы матэрыял дыпломам I ступені.

Вучні не спыніліся на дасягнутым і вырашылі прыняць удзел у рэспубліканскім краязнаўчым форуме “Беларусь у рамках Года малой радзімы”, ініцыятарам правядзення якога стаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Падчас напісання даследчай працы быў створаны буклет, у якім адлюстраваны спіс аўтараў г. Жодзіна і іх твораў, жанравая і тэматычная класіфікацыя, кароткія звесткі пра аўтараў, а таксама аналіз некаторых вершаў. Улічваючы рэаліі сённяшняга дня, школьнікі стварылі сайт з назвай “Справа Скарыны жыве і будзе жыць!”, які карыстаецца папулярнасцю сярод вучняў і настаўнікаў усіх школ г. Жодзіна, а таксама гараджан.

Зараз да праекта далучаецца ўсё больш удзельнікаў як з малодшых, так і са старэйшых класаў. Яны з задавальненнем прыносяць не толькі свае творы, але і вершы бацькоў, бабуль і дзядуль, яшчэ раз даказваючы, што справа Скарыны жыве і будзе жыць. Арганізатары праекта спадзяюцца, што іх праца паспрыяе больш глыбокаму спазнанню літаратурнай спадчыны землякоў і стане ўкладам у краязнаўчую базу г. Жодзіна.

На здымку: У. Цыбулька і С. Чакрызава з супрацоўніцай жодзінскай гарадской бібліятэкі І. Хілюціч.

Аўтар публікацыі: Падаляк Галіна Васільеўна, настаўніца сярэдняй школы № 6 г. Жодзіна, кіраўнік праекта “Справа Скарыны жыве”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам