14 верасня ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк, – “Кніжны дом”.
У гэты святочны дзень рабяты дакрануліся да кніжнага дыямента, імя якому – бібліятэка. Яны з задавальненнем і запалам разгадвалі крыжаванкі “Францыск Скарына – беларускі першадрукар”, спаборнічалі ва ўменні хутка збіраць пазл “Вожык”, чыталі вершы і ўсе разам зрабілі яркага чалавечка-чытача.
Акрамя гэтага на мерапрыемстве, якое прайшло ў атмасферы радасці і творчасці, кожны ўдзельнік атрымаў сувенірную міні-кніжку з выявай Францыска Скарыны.