ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Форум бібліятэкараў Беларусі
Першая канферэнцыя маладых спецыялістаў па вадзе

Конкурс аматарскіх фатаграфій “Маё СОНЕЙКА”

Іншыя навіны

Напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праводзіцца фотаконкурс “Маё СОНЕЙКА”.


Арганізатарамі выступаюць пярвічныя арганізацыі БРСМ і прафсаюза бібліятэкі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе супрацоўнікі.

Мэта конкурсу – фарміраванне станоўчага вобраза інстытута сям’і і сямейных адносін. Задачы яго правядзення – павышэнне цікавасці да пытанняў выхавання дзіцяці ў сучасным грамадстве і далучэнне супрацоўнікаў бібліятэкі да заняткаў мастацтвам фатаграфіі.

Удзельнік прадастаўляе не больш за 3 фотаздымкі добрай якасці (але не больш за 1 у кожнай намінацыі) да 29 мая ў пам. 348с (Алесю Сушу) і 116 (Аксане Жаранковай). Пасля заканчэння конкурсу фатаграфіі будуць вернуты.

На адваротным баку здымка трэба пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка; аддзел і нумар тэлефона; намінацыю; арыгінальны подпіс да фатаграфіі.

Ацэнка работ плануецца ў наступных намінацыях:

  • Маленькая міс СОНЕЙКА;
  • Маленькі містэр СОНЕЙКА;
  • СОНЕЙКА і Мама;
  • СОНЕЙКА і Тата;
  • Адно СОНЕЙКА – добра, а многа – лепей;
  • СОНЕЙКА весяліцца;
  • СОНЕЙКА на сонейку;
  • СОНЕЙКА дапамагае;
  • СОНЕЙКА і вясёлае купанне;
  • СОНЕЙКА падмацоўваецца;
  • СОНЕЙКА і кніга;
  • СОНЕЙКА і фотамантаж.

Фатаграфіі будуць вывешаны на стэндзе. Усе супрацоўнікі бібліятэкі запрашаюцца да галасавання за работы, якія спадабаліся. Пераможцаў чакаюць прызы.

Тэлефоны для даведак: 293-27-83, 293-25-56.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам