ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце
27 лютага 1945 года. 72 дні да Перамогі

Лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”

Лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”
Іншыя навіны

26 лютага на факультэце сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры кафедры тэорыі і практыкі перакладу ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”.

Лекцыя для студэнтаў 3 курса была сумесна падрыхтавана галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Святланай Воцінавай і галоўным бібліёграфам інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццянай Лаўрык.

liekcyja-MM-2.jpg

Святлана Воцінава распавяла пра сувязь часопіса “Маладосць” з Усебеларускім літаратурным аб’яднаннем “Маладняк”, пра пачаткі сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” і ўдзел у ім часопіса.

Таццяна Лаўрык прэзентавала віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “На хвалі часу, у плыні жыцця” і яго раздзелы, прымеркаваныя да 110-годдзя паэта Валерыя Маракова (1909–1937), 120-годдзя пісьменніка, крытыка Адама Бабарэкі (1899–1938), 115-годдзя паэта, перакладчыка Уладзіміра Хадыкі (1905–1940). Лектар засяродзіла ўвагу на супольнай дзейнасці партнёраў і далучэнні новых удзельнікаў да рэспубліканскага праекта, формах яго папулярызацыі, а таксама на пошуках іншых шляхоў рэалізацыі праектнай дзейнасці. Такі накірунак у прэзентацыі быў абумоўлены спецыялізацыяй мэтавай аўдыторыі.

liekcyja-MM-3.jpg

Праца над віртуальным праектам, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1933–1928), рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры ўдзеле партнёраў: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса “Маладосць”.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам