28 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло пашыранае пасяджэнне дырэкцыі аб выніках 2020 года і задачах на 2021 год.
На мерапрыемстве выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён падвёў вынікі, выказаў словы падзякі калектыву за зладжаную працу і вызначыў планы і задачы на бягучы год.
Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў за поспехі ў працоўнай дзейнасці. За шматгадовую плённую працу і высокі прафесіяналізм падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена загадчыцы сектара індэксавання дакументаў па гуманітарных навуках аддзела індэксавання дакументаў Алене Сідарэнка, загадчыку аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Юрыю Дашкевічу, загадчыку сектара падрыхтоўкі да друку выдавецкага аддзела Дзянісу Макарэвічу.
Ганаровай граматай Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзнагароджаны загадчыца сектара кадравай работы аддзела прававой і кадравай работы Юлія Ганчарова, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Ірына Градоўкіна, вядучы інжынер-энергетык аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Таццяна Дыноўская, галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Святлана Івашчанка, начальнік планава-эканамічнага аддзела Ірына Лялькоўская, загадчыца сектара маніторынгу і каардынацыі дзейнасці бібліятэк навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Анастасія Маслоўская, галоўны інжынер Юрый Марозаў, начальнік цэнтра алічбоўкі і забеспячэння захаванасці бібліятэчных дакументаў Віктар Пшыбытка, загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Алена Тулупава, галоўны бібліёграф сектара фарміравання інфармацыйнай прадукцыі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Наталля Шашэнька.
Падзяка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі аб’яўлена вядучаму бібліёграфу сектара апрацоўкі дакументаў на замежных мовах аддзела бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў Кацярыне Акрутнай, загадчыцы сектара камплектацыі абсталявання і матэрыялаў гаспадарчага аддзела Марыне Бондаравай, інжынеру па каштарыснай працы аддзела эксплуатацыі будынка і абсталявання Ірыне Буяльскай, загадчыцы сектара маніторынгу, набыцця і распаўсюджвання электронных інфармацыйных рэсурсаў аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марыі Дамоўскай, вядучаму інжынеру па арганізацыі перавозак аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Сяргею Дубаўцову, вядучаму інжынеру-энергетыку аддзела абслугоўвання электратэхнічнага абсталявання і ліфтаў Ірыне Дудкінай, галоўнаму бібліятэкару аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Вользе Ігнацьевай, загадчыцы сектара прававой работы аддзела прававой і кадравай работы Вераніцы Кнізе, галоўнаму бібліёграфу сектара арганізацыі і навуковай апрацоўкі фондаў навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Святлане Пахоменкавай, загадчыцы сектара развіцця фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Зоі Пятроўскай, загадчыцы сектара аператыўнага інфармавання інфармацыйна-аналітычнага аддзела Таццяне Папроцкай, вядучаму архівісту агульнага аддзела Яне Пляшкевіч, вядучаму бібліятэкару сектара інфармацыйнай падтрымкі інтэрнэт-партала аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала Ганне Солушка, галоўнаму бібліёграфу сектара рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Наталлі Струц, загадчыцы сектара рэкламы аддзела сувязей з грамадскасцю Дамініцы Тармола.
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!
Хай 2021 год будзе плённым перыядам, калі ўсе планы, надзеі і жаданні стануць рэальнасцю, поспех бясспярэчна ідзе за вамі, а да калекцыі перамог дадасца яшчэ некалькі :)