ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кветак таямнічая сіла
Мама, сонца і вясна

Мерапрыемствы да Дня памяці (400 гадоў) культурнага і грамадскага дзеяча ВКЛ К.К. Астрожскага

Мерапрыемствы да Дня памяці (400 гадоў) культурнага і грамадскага дзеяча ВКЛ К.К. Астрожскага
Іншыя навіны

28 лютага 2008 года а 16-ай гадзіне у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў галерэі «Лабірынт» адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 400-й гадавіне памяці дабравернага князя К.К. Астрожскага (1524–1608). У праграме: адкрыццё выстаўкі ў музеі кнігі “Асветнік з роду Астрожскіх”, а таксама прэзентацыя электроннага выдання “Слуцкае Евангелле – беларускі рукапіс XVI ст.”. Арыгінал гэтага унікальнага рукапіснага помніка будзе дэманстравацца ў музеі кнігі з 28 лютага па 15 сакавіка.



Канстанцін Канстанцінавіч Астрожскі – прадстаўнік аднаго з самых вядомых і знакамітых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як выдатны дзяржаўны і царкоўны дзеяч, але і як асветнік, заснавальнік астрожскай школы і друкарні.

На выстаўцы “Асветнік з роду Астрожскіх” дэманструюцца выданні канца ХIX – пачатку ХХ ст., прысвечаныя гісторыі рода князёў Астрожскіх; старадрукаваныя кірылічныя кнігі, што выйшлі ў свет з Астрожскай і іншых украінскіх друкарняў ХVI–XVIII стст. Сярод кніжных помнікаў, прадстаўленых у экспазіцыі, асаблівае месца займае Астрожская Біблія (1581) – першы поўны пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову.

У рамках мерапрыемства таксама адбудзецца прэзентацыя электроннага выдання “Слуцкае Евангелле – беларускі рукапіс XVI ст.”. Гэта выданне – вынік навуковага даследавання унікальнага помніка XVI ст. – Евангелля, якое было перапісана ў 1581 г. слуцкім князем Юрыем Алелькавічам. Да рэвалюцыі рукапіс захоўваўся ў Свята-Троіцкім мужчынскім манастыры ў Слуцку, адкуль быў перададзены ў Дзяржаўны гістарычны музей. У пачатку Другой сусветнай вайны ён быў вывезены з магілёўскага музея і бясследна знік разам з іншымі каштоўнасцямі (у т. л. Крыжом Еўфрасінні Полацкай). Доўгі час рукапіс лічыўся страчаным. У 2003 г. у час правядзення 10-х Мінскіх епархіяльных чытанняў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прадставіў удзельнікам Евангелле, якое цудам захавалася. Рукапіс быў перададзены свяшчэнніку Мінскай епархіі прыхаджанкай, і зараз знаходзіцца ў Дамавым храме ў гонар Сабора беларускіх святых.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выступіла з ініцыятывай стварэння электроннай копіі Слуцкага Евангелля. У 2004–2006 гг. быў ажыццёўлены навуковы праект па даследаванню помніка, які праводзіўся сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Я. Коласа НАН Беларусі на сродкі Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. У 2008 г. створаны СD-ROM з паўнатэкставай электроннай копіяй, транслітарацыяй тексту, кодыка-палеаграфічным апісаннем і комплексным лінгвістычным аналізам нацыянальнага рукапіснага помніка.

Унікальны рукапісны помнік XVI ст. – Слуцкае Евангелле – будзе дэманстравацца ў музеі кнігі з 28 лютага па 15 сакавіка.

Выстаўка “Асветнік з роду Астрожскіх” будзе працаваць да мая 2008 г.

Тэлефон для даведак: (8017)293-27-67; e-mail: pr@nlb.by


Кузьмініч Т.В. Дзяржаўны камерны хор
Рэспублікі Беларусь пад
кіраўніцтвам Н. Міхайлавай
Уладыка Серафім, Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі
Ламака У.Б. Лукашанец А.А. Чарота І.А.
Палешчук Н.В. Уручэнне дыска Уручэнне дыска
Рошчына Т.І. Музей кнігі Слуцкае Евангелле

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам