ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аб святкаванні Дня беларускага пісьменства
Візіт грузінскай парламенцкай дэлегацыі

На 10 хвілін сталей...

На 10 хвілін сталей...
Іншыя навіны

15 ліпеня ў 18.30 адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная і творчая праграма “На 10 хвілін сталей...”, арганізаваная ў рамках праекта “Кропка Адліку”.


У ходзе мерапрыемства будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • Ці ведаем мы, што такое Час?
  • Куды, адкуль і навошта яно “цячэ”?
  • Хто змог бы растлумачыць, што ж гэта?

Прызнаныя мэтры кінематографа перадаюць сваё бачанне і адчуванне Часу ў кароткаметражных фільмах:

  • “Гісторыя пра ваду” (рэжысёр Бернарда Берталу́чы, Італія);
  • “Адзін міг” (рэжысёр Іржы Менцэль, Чэхія);
  • “Звар’яцелы на зорках” (рэжысёр Майкл Рэдфард, Вялікабрытанія).

Абмеркаванне тэмы вядзе кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, член Беларускага саюза кінематаграфістаў Андрэй Чупрынскі.

Праграма пройдзе ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх). Уваход з правага боку (з рэстарана “Мегаполіс”).

Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам